Вход/Регистрация
Таблеткi для сну
вернуться

Лоўгач Віктар

Шрифт:

Пчаляр Пятро прапануе яшчэ ліпамі двор абсадзіць.

— Цудоўныя гэтыя дрэвы,— гаворыць ён.— Iх дзяды і прадзеды нашы любілі.

Урач Сцяпан гарой стаіць за вінаград. Столькі ў пладах яго глюкозы.

Мы раімся, усё спрачаемся. Усё вырашаем, калі лепш засадзіць наш двор дрэвамі: ці восенню, ці ўвесну?

На нас з замілаваннем глядзелі нашы жонкі.

— Столькі размоў!

— Ой, не кажы, суседка. А хіба летась менш было?!

— А пазалетась?..

— А пяць гадоў назад?

— А восем?..

Дзіўныя гэтыя жанчыны. Не разумеюць, што тут усё патрэбна прадумаць. Як у той прымаўцы: сем разоў адмераць, а адзін — адрэзаць.

А вясна імкліва ідзе. Раніцой звонкай песняю заліваюцца шпакі.

— Абавязкова на ліпах шпакоўні паставім,— гаварыў Пятро.

— I на чарэшнях.

— I на яблынях і грушах.

А вясна не чакае. Растуць, набухаюць пупышкі. Ім цесна становіцца, яны хочуць выкінуць першыя лісткі.

Учора зноў мы стаялі на двары. Быў суботні вечар. Андрэй аўтарытэтна заявіў:

— Позна, браткі, ужо садзіць.

— Ды восенню і лепш,— дадаў Сымон.

Я здаю педагогiку

Педагогіка з методыкай мовы ў нас па ліку трэці дзяржаўны экзамен. Яго я болей за ўсё і баюся. Каб здаць,— і тады, верце не верце, уздыхнуў бы на поўныя грудзі і нат пацалаваў бы нашу весялуху Аню. I кажу гэта вам я, сямейны чалавек, у якога двое дзяцей, сівізна на галаве і любая жонка. А пакуль што не да пацалункаў.

Пазаўчора прысніўся мне сон, што нібыта я вяршу вялізны стог сена. Стаю гэта адзін на версе, а ўнізе гэтулькі людзей: знаёмыя і незнаёмыя. Падхапіўся і давай гадаць, што да чаго. Сена — шум. Пэўна, правалю экзамен. Будуць тады размовы, будзе шум. Родная жонка і тая стане даймаць: «Колькі грошай дарэмна прагойсаў! Тэлевізар купілі б». Прыгадваецца і наш дырэктар. Стаіць пасярод настаўніцкай і пальцам ківае: «Дакаціўся. Тры гады мову выкладае, а методыку так і не ведае. На педсавет яго!»

Я зусім ад сну адбіўся. Есці штосьці не хочацца. Усё штудзірую метады навучання, метады выхавання, у які раз перачытваю прынцыпы. Не вывучыў, а завучыў на памяць Макаранку. Перад вачамі стаіць Вышынскі з усёй сваей спадчынай. А я ж атэіст, а тут кажу: «О, божа, што ж гэта?»

Учора зноў на некалькі хвілін удалося вейкі звесці. I зноў сон. На тэты раз я быццам бы трапіў на ваенны бамбардзіроўшчык. Але што гэта? Увесь самалёт аблазіў, а парашута так і не знайшоў. Адны сумкі ад іх. Такі мяне, браткі, страх апанаваў! Некалі я служыў паветраным стралком і ведаю, што павінны быць парашуты, а вось няма. Канец, рашыў. Ды як крыкну ў сне. Сябры падхапіліся і давай трэсці: «Мікола, а Мікола, што з табою?» Расказваю. А .Сымон і гаворыць: «Лятаць, значыць, плаваць!»

Плаваць? Каму? Мне, студэнту? Гэта ж правал!

Я зусім змардаваўся. Сёння ледзь на экзамен прыплёўся. Не да смеху мне, не да жартаў.

«Іду тапіцца».

Старшыня дзяржаўнай камісіі спакваля чытае рашэнне камісіі, а для мяне яго кожнае слова стрэлам. Урэшце чую: «Мікалай Андрэевіч Яркін — «выдатна». Я высока ўзняў галаву, усміхнуўся. А праўдзяць сны. Толькі трэба ўмець іх разгадваць. Лятаць без парашута, значыць, адказваць без запінкі. А шум? Гэта віншаванні сяброў, суседкі, шчабятухі Ані.

Перавыхаванне

Задумаў адзін хлопец жаніцца ды браць сабе ў жонкі прыгожую Адарку. Дзеўка яна — што макавая кветка, але гультайка. Таму бацька і кажа:

— Хоць яна і дачка мая, ды браць не раю. Прападзеш, хлопча.

— Не,— гаворыць малады.— У мяне ёсць кот вучоны. Удваіх з ім перавыхаваем яе.

Пажаніліся. Прачынаецца раніцою Змітро і чакае, пакуль Адарка ўстане ды снеданне згатуе. А яна ўсё спіць.

А разам з Адаркаю адлежваецца кот-вусач. Крыўдна стала Змітру за маладую жонку. I на трэці дзень ён кажа ёй:

— Прачынайся, Адарка, будзем ката вучыць есці гатаваць.— I загадвае ёй катавусача за хвост на плячах трымаць, каб лепш яго дубцом лупцаваць.

Раз гэта — па кату, а раз Адарцы па плячах. Кот з усяе моцы крычыць ды кіпцюрамі сваімі за плечы жанчыну дзярэ. А Змітро лупцуе ды ўсё прыгаворвае:

— Гэта за тое, што снеданне не варыў! А гэта за абед, а гэта за вячэру!..

I хоць балюча Адарцы, ды і яна ката лае:

— Так табе і трэба, лайдак!

I так разы тры вучыў Змітро ката есці гатаваць. А на семы дзень вяртаецца з работы і бачыць: на стале і варанае, і смажанае. I пытае ён Адарку:

— А хто ж гэта ўсё нагатаваў?

— Кот, любы, кот! Дайшло да лайдака.

На восьмы дзень запрасіў Змітро цесця ў госці. Ішоў той з неахвотаю: ці ж прыемна сорам мець за дачку-гультайку. Але тое, што ўбачыў бацька на стале ў Змітра, здзівіла. Ён не сцярпеў і спытаў:

— Твая, донька, работа?

— Мая, татусь.

Вось што значыць — у хаце кот вучоны.

Выпiўка з дырэктарам

Калістрат Спіца з'явіўся далека за поўнач.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: