Вход/Регистрация
Левы рэйс
вернуться

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Абабурку? Хто яго не ведае. Аўтаўласнік. Нядаўна прыганяў свае «Жыгулі» на тэхагляд. І то, у такім калгасе заатэхнік не тое што легкавушку, самалёт купіць — не пачэшацца.

Корзуну не хацелася сустракацца з Абабуркам. Не спадабаўся яму гэты чалавек: ні тады, як бачыліся з ім у Святланы, ні наступным разам — ля тэатра. Аднак служба — не дружба, мусіш свае сімпатыі і антыпатыі трымаць пры сабе.

— Ты? Так хутка? — Абабурка быў прыемна ўражаны: ён лічыў Корзуна газетчыкам. — От удача. Я ж збіраўся ў вобласць, камбікармоў расстарацца. Во, гэта трэба ж, — ён не мог супакоіцца, — ледзь не размінуліся. Ды ты распранайся, у мяне паляць, не замерзнеш.

Кабінет быў невялікі, утульны, цёплы. Пісьмовы стол, завалены паперамі, тэлефон, шафа з кнігамі па жывёлагадоўлі, падшыўкі газет. Корзун не без зайздрасці падумаў, што аб такім кабінеце можа толькі марыць.

— Сам ведаеш, — працягваў гаспадар, — не выб'еш — табе не прынясуць. Ды ты сядай, сядай, вось сюды, — пасунуў ён крэсла да стала.

Выбівалы ніколі не выклікалі ў Корзуна спагады. У гэтым слове яму чулася нешта недазволенае, жаданне пажывіцца за кошт іншых. Аднак на Абабуркаву рэпліку не адрэагаваў услых. Па-першае, дрэнна ўяўляў, якім чынам забяспечваюцца калгасы, а па-другое, баяўся ўнесці ў размову сваю непрыязнасць.

— Ну дык што, — калі Корзун уладкаваўся на крэсле, хітравата паглядзеў на яго Абабурка, — можа, спачатку паабедаем? Ты на машыне? — ён зірнуў у акно. — Ого, міліцэйская. Хто ж адмовіць карэспандэнту.

— Хіба я не магу працаваць у міліцыі? — усміхнуўся Корзун, час быў называць сваю прафесію.

— А мне ўсё роўна, — засмяяўся Абабурка. — Усіх маіх грахоў перад міліцыяй — адна дзірка ў вадзіцельскім талоне. Дык як з абедам?

— Іншым разам, — больш суха, чым вымагала сітуацыя, адказаў Корзун. — Служба…

Заатэхнік прыкметна спахмурнеў.

— Пра што будзем гаварыць?

— Трынаццатага лютага, напярэдадні гібелі, Рамейка ў вас быў?

— Прыязджаў…

— З кім гутарыў?

— У асноўным са мной. Усе даведкі бухгалтэрыя і эканамісты давалі мне сюды, — Абабурка, аказваецца, умеў быць і дзелавітым, афіцыйным.

— Мне хацелася б, каб ты паўтарыў вашу з ім размову.

— Няўжо ты сапраўды з міліцыі?

— Паказаць пасведчанне?

— Цуды! Ай ды Святлана Рыгораўна! Містыфікатар, — ён рагатнуў.— Ну добра, добра, гэта, як кажа тая ж самая Святлана, наша агульная прыяцелька, лірычнае адступленне.

— Я так і зразумеў. Дык чым канкрэтна цікавіўся Рамейка? Калі зможаш, то слова ў слова.

Гэта не надта спадабалася гаспадару. Пэўна, было непрыемна ўспамінаць гутарку з нябожчыкам ды яшчэ для інспектара міліцыі. Міжволі адчуеш сябе ў чым-небудзь вінаватым яшчэ, апрача парушэння правіл дарожнага руху.

— Зразумела. — Абабурка задумаўся. — Табе патрэбны дэталі. Хто ж ведаў, што спатрэбіцца… Прыехаў, як звычайна прыязджаюць карэспандэнты. Сказаў, што начуўся пра нашы поспехі. Папрасіў лічбы. Што помніў, я сказаў, астатняе далі спецыялісты. А ты што, таксама газетны артыкул рыхтуеш? — пажартаваў ён, убачыўшы ў Корзунавых руках блакнот і аловак.

— Каб не забыцца.

— Запісвай, запісвай. Я тыя лічбы цяпер не забуду… Потым Рамейка спытаў, ці хапае ў нас кармоў. Тут у нас, праўда, не вельмі. Але круцімся, дзе можам разжываемся, — памаўчаў, паглядзеўся ў зашклёную шафу, паправіў гальштук. — Вось, здаецца, і ўсё, пра што гаварылі.

— Усё ці здаецца? — Корзун падняў вочы ад блакнота.

— От ужо мне гэтыя следчыя, — прытворна ўздыхнуў Абабурка. — Журналіст не быў такім уніклівым.

— Ты не адказаў на маё пытанне.

— Хіба? Пра калгас мы на тым і скончылі. А як вяскоўцы прадаюць сваіх вепрукоў — не мой клопат.

— Хочаш сказаць, што Рамейка і пра гэта пытаўся? Так я цябе зразумеў?

— Іменна, дарагі Алесь. Хавай ты свой блакнот. Усё табе як на споведзі выклаў. Салаўя ж, як вядома, песнямі карміць не рэкамендуецца, так што пайшлі перакусім і мы таго-сяго. Усё роўна дзень ты мне сёння сарваў.

Корзун лічыў, што без пільнай патрэбы адрываць людзей ад працы нельга, і адчуў няёмкасць. Таму больш мякка, чым у пачатку, адмовіўся:

— Прабач, сапраўды не магу. Трэба яшчэ ў «Ляды» заскочыць.

— Гэй, — Абабурка дапытліва ўставіўся на Корзуна. — Вы што, згаварыліся былі? Гэта ж самае Рамейка мне слова ў слова сказаў.

— Тым болей, — развёў рукамі Корзун. Калі толькі заатэхнік не хітрыў, Рамейка, падобна, і намёкам не выдаў, чаго прыязджаў у калгас. Але навошта яму хітрыць? Прычын быццам бы няма…

Да саўгаса Корзун дабраўся ў канцы дня. У дырэктара сядзелі людзі, і ён хацеў пачакаць у прыёмнай, побач з маладзенькай сакратаркай, якая, смешна моршчыўшы нос, адным пальцам друкавала нейкую, напэўна, важную, паперу: націсне на клавіш і паглядзіць спачатку ў чарнавік, а потым у закладку — што атрымалася.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: