Вход/Регистрация
Артыкулы
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Праваднікі вялікіх ідэй на вялікай роднай мове і таму самі вялікія людзі.

Цi дажывем да ста год, або пасмяротнае рыданне

Пану Ф. Н., якi быў сведкам гэтай праўдзівай і журботнай гісторыі

Цярпець не магу анкет, апытанняў і тэстаў. Па-мойму, гэта толькі задурванне галавы добраму чалавеку. А пайшла ж на іх за апошнія гады нейкая паскудная мода!

"Колькі год было вашай стрыечнай бабцы, калі яна трэці раз выйшла замуж?" (А колькі тыдняў было пазалеташняму снегу?) "Як вы ставіцеся да знешняй і ўнутранай палітыкі прэзідэнта Хрэніі Бумба Юмба?" (Так я вам і сказаў бы, нават калі б ведаў.) "Якой вы думкі аб творчасці NN?" (Мог бы і праўду сказаць, але ён жыве са мною ў адным квартале.) "Ці знаходзіцеся вы ў сваяцтве з Радзівіламі? У якім?" (Не. Ні ў якім. З адной Радзівіловай аднойчы выпіў пару-другую кяліхаў. Ёй шэсцьдзесят год. І яна харошы чалавек, лепшы, чым многія мае сучаснікі.) "Што штурхнула вас на напісанне таго і таго?" (Вось бы суцешыліся, калі б сказаў: "Грошы".)

Або пытанні ад шаноўных даследчых інстытутаў у акадэміях навук. "Якія каляровыя асацыяцыі выклікае ў вас знак "0"? (Ніякіх. Нуль, ён і ёсць нуль. Нуль хлеба, нуль віна, нуль заробкаў.) "Ці бачыце вы колеры, слухаючы музыку? З якімі колерамі асацыіруецца ў вас творчасць Чайкоўскага? Вячасава Адамчыка? Брамса? Рыгора Барадуліна?" (Божа, каб я ведаў, з якімі!)

Назолы страшэнныя — і я ведаю чаму. Апытаюць 50 чалавек — і гатова дысертацыя, толькі склеіць трэба. Але да клею ім не прывыкаць. І каб хоць запісваў са слоў, а тое намагаецца, каб лягчэй, атрымаць адказы пісьмовыя.

Але асабліва я цярпець не магу анкет, апытанняў і тэстаў польскіх. Сырцом бы іх з'еў! Нахабства неверагоднае. Ненавіджу! Чаму? А вось чаму… і няхай пасля майго апавядання нехта са мной не згодзіцца…

…Сядзім неяк у віруючай Варшаве, у інтэлігентнай прафесарскай кватэры. Я, жонка і гаспадар хаты, мой друг. Мы з гаспадаром каву п'ем, а жонка, як Юлі Цэзар, займаецца адразу трыма справамі: п'е каву, чытае "Kobieta i zycie" ("Кабета, значыцца, і жыццё") і меле языком бесперапынку.

– Слухай, — кажа раптам. — Ці не хацеў бы ты застрахаваць жыццё?

– Тваё?

– Не, сваё.

Адкуль у яе раптам такія тагасветныя ідэі з'явіліся? Хоць і жанчына, але няма ж і ў іх дыму без агню.

– А колькі? — пытаецца ўва мне загартаваны матар'яліст.

– Чатырыста рублёў праз тры гады?

– А што мне трэба рабіць праз тры гады?

– Атрымаць грошы.

– Ламіць нічога не трэба? Руку? Нагу? Шыю?

– Можна і такое.

Адчуў я за гэтым нешта падступнае. Усё адно як сабрат па пяру цябе пытае аб тым, што ты пішаш. Але змаўчаў. А яна раптам:

– Ой, як цікава! Гляньце, што ў часопісе.

А там тлустая назва: "Ці дажывём да ста год?" А зверху лозунг: "Варажэнне з… навыкаў". І словы, што некалі варажылі на картах ці на кававай гушчы (цяпер верны быў бы спосаб вылецець у трубу), а мы — на сямейных дадзеных і найпрасцейшых прывычках чалавека. І табліца, колькі яшчэ год перад табою, смяротны. І подпіс. Нейкая доктар псіхалагічных навук Diana S. Woodruff. А ніжэй таблічка. Калі табе зараз 21 год і ты мужчына (а хто з мужчын на добрую ахвоту прызнаецца ў адваротным?), то жыць табе 70,6 года, калі жанчына — 76,4 гады. Ну і гэтак далей.

– Ой, цікавасць якая! — сказала жонка. — Давай паварожым.

– Гэ-эх, а яшчэ член прафсаюза. Ну ладна ўжо я. А вы? Шэрасць вы былі, шэрасць і засталіся, як сказаў малады чалавек акадэміку Паўлаву, калі той хрысціўся на храм… Ну, вось твая лічба. Маеш шансы дажыць да 77,4 год. Хопіць яшчэ з цябе… Хочаш — паваражы, няхай…

– А ты? Раней ты.

– Гэта ўсё адно як у Назарэі піраміду будаваць збіраліся, то тыя сказалі: "Паспрабуем раней у Егіпце"… Дзівачка! То размовы аб страхоўцы, то — колькі пражыву.

– Ды не. Вось, шукай сваю лічбу.

Узяў я "Кабету". (Шчаслівец мой польскі друг, яму рэдка калі выпадае на яе падпісацца, не тое што ў нас. Віншую яго.)

Адшукаў свае лічбы. Мне 46. Я мужчына.

– Ну вось, — кажу. — Пражыву 72,7 гады. Калі, вядома, на мяне цэгла з мура не ўпадзе.

– А ты трымайся далей ад новых дамоў.

– Далей ад дамоў — вуліца. А там — аўтамабілі.

– А ты хадзі толькі па тратуарах, — з чароўнай жаночай логікай заяўляе яна. — Ну, хопіць. Ты не да канца прачытаў. Там яшчэ трэба плюсаваць або мінусаваць.

– Чаго?

– Розныя рэчы.

Тут я адразу засумаваў. Плюсаваць — гэта не па маёй частцы (мінусаваць хаця сяк-так навучыўся). Гэта жонка майстар: "Адзін пішам, два на вум кладзем". А я, сорам прызнацца, нават табліцу множання збіваюся, і няма мне ў гэтым памочніка, як раней. (Раней яна друкавалася на апошняй вокладцы сшытка, а цяпер… А яшчэ кажуць, ракаліі і паршыўцы, што свет ідзе да лепшага, калі ніякага клопату аб чалавеку і яго мазгах).

А што, калi кепскае наварожыш? I не паспееш — на шчасце чытачоў, на гора сабе — кнiгу скончыць?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: