Вход/Регистрация
Артыкулы
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Не мінайце ўвагаю старыя кузні з усім начыннем, ганчарні і ганчарныя печы, майстэрні для насякання жорнаў, смалярні, дзе яны зберагліся, стальмашні, буды (спецыяльныя печы для вытворчасці паташу, выпальвання драўлянага вугалю) і многае, многае іншае.

Безумоўна, у хатах (земляроба, рыбака, пчаляра, палясоўшчыка і г.д.) павінна быць і адпаведнае начынне, рэчы, прылады, якімі карысталіся людзі. Усё тое, чым працаваў там калісьці наш працоўны чалавек, чым ён жыў. З гэтай прычыны значную цікавасць для музея ўяўляе даўняя мэбля: сталы, лавы, зэдлікі, шафы, канапы (не тыя, што зараз, а проста лавы са спінкай), скрыні простыя і маляваныя і г.д. Фатаграфуйце або рабіце замалёўкі асабліва цікавых даўніх печак з іхнімі нішамі і выступамі для размяшчэння розных прылад. Магчыма, камусьці пашанцуе знайсці печ з "комінам" (раней так называўся абмазаны глінай конус-дымаход з лазы, пад якім гарэла лучына).

Будучы музей зацікавяць таксама вырабы з воўны, лёну, канопляў, скуры, посцілкі, вышываныя ручнікі (наўрад ці якая гаспадыня — асабліва калі імя яе будзе ўпамянута — адмовіцца даць для музея нават "мамчын ручнік", калі ён упрыгожыць нейкую "пінскую" ці "віцебскую" хату), адзенне ўсіх узростаў, верхняе і ніжняе, для лета і для зімы, на свята і ў будні дзень, усе гэтыя "лятухі", "світкі", "буркі" і іншае, галаўныя ўборы, абутак ("пасталы", "поршні", "лапці", "апанкі", на поўначы — драўляны абутак, у якім выходзілі да жывёлы), паясы, упрыгожанні.

У спісе будучых экспанатаў абавязкова павінна быць рознае хатняе начынне (гаршкі, крынкі, драўляныя вёдры і цэбры, даёнкі і г.д.), прылады земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама прадметы, патрэбныя на свята і для абрадаў.

Перш за ўсё музычныя інструменты: дуды і дудкі, жалейкі, цымбалы, гуслі, старыя скрыпкі і басэтлі, бубны, дрымбы (жалезныя выразныя пласцінкі з язычком, на якіх ігралі, сціснуўшы іх зубамі — гэта, галоўным чынам, на Палессі). Калі б нехта знайшоў батлейку з наборам (хай няпоўным) лялек — гэта быў бы добры падарунак будучаму музею.

І, вядома ж, нельга абмінуць увагаю творы народнай мастацкай творчасці: вышыўка наша і непаўторнае наша ткацтва, жывапіс, разьба, вырабы з гліны і дрэва, ільну і саломы, рогу і косці.

І яшчэ. Новаму музею будуць патрэбны не толькі жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы. Яму будуць патрэбныя і пабудовы культавыя, бо старую вёску цяжка ўявіць сабе хоць бы без капліцы. Таму неабходна ўзяць на ўлік старыя драўляныя цэрквы (а таксама старыя абразы, іканастасы і іншае ў іх), капліцы, старадаўнія драўляныя званіцы. Гэта таксама тое, чым жыла яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад наша вёска.

Па складзеных спісках вучоныя, архітэктары, гісторыкі — усе знаўцы даўніны адбяруць самае-самае вартае, разбяруць будыніну, перасыплюць у выпадку патрэбы, перавязуць і паставяць на тэрыторыі будучага музея пад адкрытым небам. Каб людзі з усіх канцоў, з усіх краін дзівіліся будаўнічаму генію нашага чалавека.

Ужо зараз установы, прадпрыемствы і асобныя грамадзяне могуць пачаць збор экспанатаў народнага быту для будучага музея пад адкрытым небам. Дасылаць іх можна па адрасе: г. Мінск, Міністэрства культуры БССР, арганізацыйная група. І абавязкова ўказваць на кожным экспанаце: дзе, у каго, калі і пры якіх абставінах ён быў знойдзены.

Міністэрству культуры БССР варта было б падумаць аб тым, каб людзей, якія прыслалі найбольш цікавыя знаходкі, нейкім чынам заахвочваць і пра знаходкі гэтыя шырока паведамляць у прэсе. Гэта будзе стымуляваць людзей, падахвоціць іх, прымусіць яшчэ больш актыўна збіраць экспанаты для будучага музея, дасць лепшую арыенціроўку на тое, што, як і дзе шукаць, у якім напрамку весці пошукі.

Словам, праца наперадзе чакаецца вялікая. Але гэта — высакародная, удзячная праца. Наш агульны клопат цяпер — садзейнічаць як мага хутчэйшаму адкрыццю будучага музея, зрабіць яго дзейсным сродкам ідэйна-маральнага і эстэтычнага выхавання працоўных.

Родная мова

Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце… А можа, тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі.

Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якім — легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце — ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга "бывай", мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё; можа сказаць словы невыказанай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спявучы, адвечна новы інструмант, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: