Вход/Регистрация
Левы рэйс
вернуться

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Або дожджык, або снег, або будзе, або не!

— Ну, Рамейка меўся з некім пабачыцца. Спадзяюся, тут вы не маеце пярэчанняў? На маю думку, з Абабуркам. Дакажыце, што не.

— Нагаварыліся ў калгасе, калі не дагаварылі — дык у аўтобусе маглі, разам ехалі,— Пратасеня, як дасціпны апанент, аспрэчваў Корзунавы довады. — Зрэшты, магло здарыцца, што Рамейка не дачакаўся таго чалавека.

— Значыць, не Кучаронак зацягнуў яго на пераезд, хоць з гэтым вы згодны?

— Як дапушчэнне, не болей. У гарачцы Рамейка, дрэнна разумеючы, што робіць, паплёўся куды вочы глядзяць.

— Вочы… Вочы… — Корзун машынальна паўтарыў за пракурорам. Ён не крыўдаваў. Бо менавіта так яны з розных бакоў павінны былі прыйсці да ісціны. — Ведаеце, Аркадзь Міхайлавіч, Рамейка, як падаў, разбіў акуляры.

— Аслеплы і папёрся не ў той бок.

— Не, ён у Лясным не першы раз, і гасцініца блізка. Так што прыйдзецца праверыць, што б вы ні казалі, дзе быў Абабурка ў той вечар.

— Твая версія — твой клопат, — усміхнуўся Пратасеня.

— Дакажу, пабачыце, дакажу, — закрануты недаверам, запальчыва сказаў Корзун.

Вільготны вецер — зменлівая зіма пасля марозу абярнулася адлігай — хутка астудзіў Корзунаву гарачнасць. Падыходзячы да мясакамбіната, Корзун ужо разважаў спакойна, няспешна. Ён бачыў, што яго перакананне грунтуецца больш на інтуіцыі, чым на фактах. Гэта, вядома, дрэнна. Аднак пагадзіцца з пракурорам усё роўна не хацеў. Надта ўсё сыходзілася вакол зялёнаборскага заатэхніка, якому, напэўна, трэба было выйграць час, і таму ён не выпускаў з-пад нагляду журналіста. Паехаў у Лясное, хаця здаць жывёлу на камбінат мог і хто другі, прызначыў спатканне Рамейку, паабяцаўшы прадставіць нейкія новыя факты, растлумачыць што-небудзь. Рамейка, чалавек даверлівы, клюнуў на гэта. А паколькі ўдзень быў заняты, згадзіўся сустрэцца ўвечары. Ён наогул, здаецца, не вельмі верыў у злачынства як такое, інакш бы не пытаўся ў Святланы са здзіўленнем: «Адкуль бяруцца жулікі?» Вядома, Абабурка пры ўсёй сваёй хапужнасці не забойца, яму гэта і ў галаву не прыходзіла, проста спадзяваўся выйграць час. Дапамог выпадак, а тады не ўтрымаўся, каб назаўсёды не пазбавіцца ад небяспечнага сведкі. Так махінатар ператварыўся ў бандыта. Фінал лагічны, падобных прыкладаў крыміналістыка налічвае нямала. І тут Корзун зноў злавіў сябе, што думае пра здарэнне як ужо даказанае. Ці не забягае ён наперад? Віну Абабуркі яшчэ трэба даказваць і даказваць. Усё нібы збягаецца, так, а ў руках — пуста.

На мясакамбінаце Корзун зайшоў да галоўнага інжынера. Было вядома, што з ім гутарыў у той трагічны для сябе дзень Рамейка. З-за стала насустрач Корзуну падняўся немалады, таўставаты мужчына з пачырванелымі вачамі і шэрым тварам.

— Малевіч, — назваў ён сябе, потым, як скардзячыся, усміхнуўся: — Лінія села, цэлую ноч правазіліся.

— Бывае, — неазначальна прамовіў Корзун і ўзлаваўся на сябе, што не знайшоў цяплейшых слоў чалавеку, які, можа, і не спаў яшчэ сёння. А ў грудзях варухнулася зайздрасць, што вось ёсць людзі, якія робяць нешта пэўнае, што можна змераць, ацаніць, узважыць, нарэшце, у тых цэнтнерах або тонах мяса, каўбасы, што будуць выпушчаны на адрамантаванай лініі. Ніякавата сказаў: — Я журналістам займаюся. Які загінуў. Чулі?

— А як жа. Былі ў мяне супрацоўнікі міліцыі. Заходзіў Рамейка, заходзіў.

— Інфармацыю браў? — Корзун не ведаў, пра што пытацца. Такое з ім бывала. І раней, як вучыўся ва універсітэце, і пазней, калі стаў працаваць у крымінальным вышуку. Апануе з раніцы вяласць, і тады ніяк не прымусіць сябе на патрэбным засяродзіцца. Нават таварышы заўважалі гэта. У час экзаменаў жартавалі: «На тваім чале, Алесь, напісана двойка». Двоек, праўда, не бывала, а тройкі здараліся. Падобна, і сёння ён вышэй чым на тройку не выцягне.

— Так, запісаў асноўныя паказчыкі. Яны ў нас, бадай, сёлета будуць ці не лепшыя ў вобласці.

— І ўсё? — здзівіўся Корзун. Ён лічыў, што журналіст, як і следчы, павінен цікавіцца не толькі фактам, а і яго асновай, сутнасцю.

— Нашы лічбы верныя, — не зразумеў яго Малевіч, — праверкі не патрабуюць.

— Я не пра гэта, — паспяшаўся растлумачыць Корзун. — Мне здаецца, голыя лічбы можна ўзяць і па тэлефоне. А калі прыехаў на прадпрыемства, то скарыстай выпадак, зазірні глыбей. На тое ты і карэспандэнт, — сказаў і збянтэжыўся, ці не занадта павучальна?

— Слушна, — інжынер з цікавасцю паглядзеў на Корзуна.

А той раптам заўважыў, што ўсё-такі ўхапіў нітку размовы за кончык. Цяпер трэба толькі асцярожна цягнуць, каб не парвалася.

— То ён, можа, яшчэ чым цікавіўся?

— Гм… Хіба для прыліку…

— Чаму вам паказалася?

— Калі чалавек хавае блакнот, гэта азначае, што ўсё патрэбнае ён ужо запісаў.

Корзун усміхнуўся: следчы таксама не заўсёды гутарыць з алоўкам у руках. Прыглушыўшы ўсмешку, спытаў:

— А пра што гаварылі без блакнота?

— Хіба прыпомніш… Так сабе. Пра пагоду. Потым, ці вытрымліваецца графік здачы жывёлы… Якія гаспадаркі і колькі прывезлі на той дзень свіней…

— І што вы адказалі?

— У мяне на стале даведка. Паказаў, і ўсё. Корзун пакруціў даведку. Не было ў ёй нічога, на чым магло спыніцца вока. Гэта яго. А Рамейкава?

— Рамейка да каго-небудзь з вашых заходзіў?

— У бухгалтэрыю. Але чаго, я не пытаўся. Ды і ў ажуры ўсё ў нас.

— Добра хадзіць у перадавіках, — пажартаваў Корзун. — Ні рэвізор, ні газетчык не страшныя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: