Шрифт:
Фалес
І я з табою!Гамункул
Трайною духі йдуць хадою!{201}Радоскія Тэльхіны{202} з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.
Хор
Мы гэты трызубец Нептуну скавалі, Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі. Нептун ім адказвае Зеўсу старому — На грозныя грукаты страшнага грому; Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар — На кожнай маланкі пагібельнай ўдар. А ўсё, што між імі трапеча, — загіне У чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне. Таму ён сягоння аддаў нам жазло, Каб слаўнае свята без буры прайшло.Сірэны
Вас, жрацоў у храме Феба, Дзетак сонечнага неба, Мы, прыхільніцы Гекаты, Прывітаць сардэчна рады.Тэльхіны
Багіня начная, красуня Геката, Зычліва і прыязна славіш ты брата, Жадаеш, каб песціў яго акіян, Каб Фебу радосцы спявалі пеан. Пачаўшы ўзыход свой з начной глыбіні, Ён шле нам пяшчоты і ласк прамяні. Бог сонца глядзіць на палі, берагі, І парастак кожны яму дарагі. Калі ж наплыве на наш востраў імгла, Імглу разганяе ён ззяннем святла І з неба глядзіць на скульптуры Радоса: На Феба Лагоднага, Феба-Калоса. Мы першыя ў свеце ўвасобілі бога Ў абліччы жывым чалавека зямногаПратэй
Няхай яны пяюць пеаны Праменням Феба і Дыяны, Будуюць ім высокі храм, Хай ідалаў шукаюць новых, Багоў ствараюць мармуровых — А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам. І прастаіць тут патароча, Пакуль не здарыцца канфуз І не стаўчэцца ў пыл і друз, Калі ў глыбінях загрукоча. Засушаць сэрцы, ссушаць душы Гады жыцця на ўбогай сушы. Найлепшы побыт у вадзе, Там светлы дух не прападзе. Пратэй-дэльфін я, дай памчу(Ператвараецца ў дэльфіна.)
Цябе на воды і на волю. Тваю там прагу задаволю І з Акіянам спалучу.Фалес
Параду мудрую дае Фалес: Стварэння новага працэс Пачні з азоў, пачні з калыскі, Правер усе спачатку нормы, Прайдзі шматтысячныя формы — Да чалавека шлях не блізкі.Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.
Пратэй
Спяшайся ў мора, дух без плоці! Жыві ў яго вадавароце, Дазнай уласнай паўнаты, Але не ўзлазь багам на плечы, Захоўвай вобраз чалавечы — Далей ісці няма куды.Фалес
І нам з табою, бедалагам, Пабыць людзьмі было б няблага.Пратэй (Фалесу)
А ён твайго, бадай што, складу! І ты свой час пакінуў ззаду — Як здань, хоць тысячу гадоў Па фэстах гойсаць ты гатоў.Сірэны (на скалах)
Распасцерлі мякка крылы Галубіцы ў чарадзе, Лёгкім вэлюмам закрылі Срэбны месяц на вадзе. Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі І любоўных ласк яны.Нерэй (падыходзячы да Фалеса)
Што над морам серабрыцца,— Не пазнае просты госць. А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт.Фалес
Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён.Псілы і марсы{203} (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)
Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса. Шануем, як вока зяніцу, Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца З дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца, Ні крыжа, ні нават арла{204},— Яны не шкадуюць людзей і жытла, Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла І сеюць варожасць усюды заўжды. Ды толькі не могуць яны перашкодзіць На хвалях красуням марскім карагодзіць І везці царыцу сюды.Сірэны
Рушыць плаўна ў шуме, ў пене За царыцай світа слуг — Ззяе, грае атачэнне; Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды. А ў святочным тым святле — Сёстры мілыя дарыды З Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай — Самай першай на ўвесь свет.Дарыды (плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)