Шрифт:
(Нерэю.)
Гэтых гордых мараходаў Ратавалі, бераглі. Між камення, скал і гротаў Даглядалі як маглі. І цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам І саюз наш блаславі.Нерэй
Двайны здабытак ваш у дабраце, З якою вы ў суладдзі жывяце.Дарыды
Стаўся ты такім сардэчным, Новы цуд яшчэ ствары — Каб каханне стала вечным, Іх — бяссмерцем адары.Нерэй
Упіцеся сваёю доляй, Любіце смелых юнакоў,— Ды я не Зеўс і ўласнай воляй Не абяссмерчу маракоў. Хістаюць хвалі вас і месяць — Вось так хістае і любоў; Калі міне мядовы месяц, На бераг іх вярніце зноў.Дарыды
І тут разлука, хоць ты плач, І межы, й берагі. Кахання вечнага і ўдач Не хочуць даць багі.Юнакі
Каб вы ў наканаваны час Любілі гэтак міла — Не трэба вечнасці, хай нас Пасля бярэ магіла.Галатэя набліжаецца на ракавіне-калясніцы.
Нерэй
Ты тут, мая радасць!Галатэя
О бацька! О лёс! Спыніся, дэльфіне, мяне ты прывёз.Нерэй
Мінулі нас, плывуць далей Шумлівай чарадою. Бо што ім бацька іх Нерэй З бясконцаю журбою; Адна хвілінная сустрэча — І ўжо суцешыўся старэча!Фалес
Пашана, хвала вам і слава! Душу маю ўцехай заслала. І радасна помніць заўжды: Паходзіць усё ад вады! У ёй анішто не завяне. Пануй жа, царуй, Акіяне! Каб не ты з вятрыскамі, З дажджавымі пырскамі, Рэкамі, патокамі, Росамі і сокамі, Амярцвела б зямля назаўсёды! Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!Рэха (хор з усіх кругоў)
Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!Нерэй
Плывуць яны ўдалечыні, На мора сеюць прамяні,— Чароўная пярэзва. Гулліва, весела і рэзва Сваволіць гурма. А трон-калясніца Па хвалях імчыцца; На троне сама, Галатэя — дачка, Як зорка. Любімае бачыцца, сніцца Блізка, далёка…Гамункул
У хвалістым разгоне, На хуткаплынным троне Пануе прыгажосць!Пратэй
У жыватворным цудзе Твой прагны дух здабудзе Усё, што ў свеце ёсць!Нерэй
Які там агеньчык у свіце царыцы Успыхнуў раптоўна і зырка свіціцца? Іскрыцца ўжо ракавіна-каравела, Агеньчык гарэзуе, кружыцца смела, Нібыта яго прыняла Галатэя.Фалес
А гэта ж Гамункул; паслухаў Пратэя І кінуўся ў хвалі шукальнік-нябога, Адважны шукальнік, ён прагнуў так многа, Ох, каб не наскочыў знячэўку на трон! Вось так я і ведаў — ён зыркнуў і… звон.Сірэны
На хвалях у іскрах, агнях акіяна Вялікае дзіва прыйшло нечакана. Гайдаюцца ў цемрыве ночы і вод Праменныя целы ўлюбёных істот, Ахутаны полымем радаснай тайны… Хай славіцца вечна Эрос жыццядайны! Слава цуду! Слава мору, Што ўздымае хвалі ўгору! Слава полымю і водам! Слава рэдкасным прыгодам!Агульны хор
Слава вольным, мяккім ветрам! Слава таямнічым нетрам! Хай гучыць, як зычны гром, Гімн стыхіям чатыром!Акт трэці{205}
Перад палацам Менелая ў Спарце
Уваходзяць Алена і хор палонных траянак з Панталідай на чале.