Шрифт:
(Заблудзіўшыся сярод камення.)
Дзе ж гэта я? Які сюрпрыз! — З дарогі збіўся і раскіс. Дарма блукаў між камяніскаў, Дзе ж я знайду цяпер тых сфінксаў? То ж трэба ўмець за ноч адну Згрувасціць гэткую сцяну! Такое цяжка зразумець мне, Тут Брокен свой пры кожнай ведзьме.Арэяда (з уцёса)
Сюды залазь! Майму уцёсу Гады лічы яшчэ з хаосу; Наведай скалы, стромы, кручы: Яны — як свет наш неўміручы — Я ўсё стаю з тых пор, калі Пампея войскі тут ішлі. А свята гэтае ў тумане Бясследна мроівам растане, І здані знікнуць, і гара — Усё пунсом залье зара.Мефістофель
Цябе я слаўлю, німфа гор, І твой зялёны пышны ўбор. Тут нават месячны прамень Не можа ажывіць глухмень… Што гэта?.. Нейкае святло У змроку цьміцца пачало… Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі?!Гамункул
Аблётаў тут я ўсе закуткі. Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца — Разбіць пасудзіну сваю і ўліцца У вір жыцця, але калі б да гэтай прагі Крыху дадаць яшчэ адвагі… У лесе я падслухаў двух мужоў,— Гарачы дыспут там ішоў Аб сутнасці субстанцый. Мудраца Даслухаць варта да канца: Філосаф добра мусіць знаць Зямную сутнасць, даць параду, Як да назначанага ладу Дайсці і чым магу я стаць.Мефістофель
Ты па сваёй, па ўласнай волі стань. Філосаф, ён фактычна — здань, І ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў. Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значыцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.Гамункул
Парадай добрай варта пажывіцца.Мефістофель
Ну што ж, ляці! Не траць дарма й мінуты.Развітваюцца.
Анаксагор (Фалесу){190}
Якія довады я мушу ўжыць, Каб ісціне і ты мог паслужыць!Фалес
Па волі ветру воды хваль Бягуць ад цвёрдых скал удаль!Анаксагор
К агню вядуць жыцця сляды.Фалес
Не, ўсе пачаткі ад вады.Гамункул (паміж імі)
Дазвольце ў дыспут умяшацца — І мне хацелася б пачацца.Анаксагор
Скажы, Фалес, а ты ці ў стане Гару за ноч узвесці з твані?Фалес
Прырода ў руху, вольным ад руціны, Не замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны. На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.Анаксагор
А выбух? А зямны агонь пякучы? Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.Фалес
Ды што з таго? — Стаіць сабе гара І добра, што стаіць. А нам пара Пакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.Анаксагор
Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.(Да Гамункула.)
Не марыў ты, каб панаваць над светам, Жывеш у посудзе анахарэтам; А хочаш, я табе, тутэйшаму цару, Ва ўладу горы падару?Гамункул
А што параіць мне Фалес?Фалес
Маленькаму і траўка — лес. Сярод малых ты станеш дробны, Сярод вялікіх — волатападобны. Ты бачыш хмары журавоў? — Пігмеяў, дактыляў і іх цароў Яны панішчыць здольны ўміг, Яны без жалю абскубуць І задзяўбуць усіх малых. Яны ўжо ім праклёны шлюць За перабітых сваякоў. За мёртвых чапляў, за іх кроў Адказваць мусяць паразіты, Пігмеі, дактылі. Ні дзіды, Ні шаблі вострыя, ні латы Іх не ўбароняць ад расплаты, Ім паратунку не дадуць. Радзеюць дактыляў рады, Пігмеі ў сполаху бягуць, Згубіўшы зброю, хто куды.Анаксагор (памаўчаўшы, урачыста)
Раней падземныя хваліў я сілы, Цяпер імкнуся ўславіць небасхілы. Ты на нябёсах, вечная, натхнёная, Трохвобразная, трохімённая — Дыяна, Луна і Геката{191}, Народ мой уратуй ад супастата. Ціхапраменная, усюдыісная, Ты летуценная, ты непахісная, Моц пакажы сваю, бо час прыспеў На ворагаў абрушыць грозны гнеў.