Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Сейсмас

Трызвоніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс? Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, І Пеліён-гару, і Осу З падземных вызваліў кайданаў{186}, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы. Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,— Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. І там цяпер прыстанак Апалона І радасны прытулак муз. І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам — І сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.

Сфінксы

Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі. Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.

Грыфы

Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце. Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы.

Хор мурашак

Там, дзе расколата Скала ці глеба, Туды па золата Спяшацца трэба. Дзе толькі шчыліна, Там і спажыва: Пясок ці жыліна — Збіраю жыва. Драбка апошняга Я не ўпускаю, З куточка кожнага Здабычу маю. З руплівай працаю Я скрозь паспею: Дабро намацаю, Пясок адсею.

Грыфы

Нясіце скарб! Нясіце, каб — Ляжаў ён каля нашых лап: Няма замкоў, няма муроў Мацней ад нашых пазуроў.

Пігмеі{187}

Мы ўжо збегліся ў гурму, Як — не ўцямім нават самі. Не пытайцеся, чаму Захацелася быць з вамі. Без прэтэнзій да жытла Жыць усюды мы гатовы — Дасць нам кожная скала І прыстанішча і сховы. Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля І на захадзе, й на ўсходзе.

Дактылі

Калі за ноч зямля пігмея Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод; Мы ж — самы дробненькі народ.

Старшыя над пігмеямі

Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца. Кузню будуем — Потым ваюем; Выкуем зброю Ў часе спакою! Трушчыце скалы — У іх металы. Рыйце, капайце, Ўсё даставайце. Гэй вы, драбнота! — Ёсць вам работа. Зносьце да кучы Голле і сучча, З сучча і голля Будзе вуголле.

Генералісімус

Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі! Чапліны крылы Рэчку закрылі; Вір закруцілі, Ваду замуцілі! Славу памножым! — Пагібель цяпер ім. Чапліным пер’ем Шаломы ўпрыгожым.

Мурашкі і дактылі

Грабяць паны! З нашае сталі Нам кайданы Яны скавалі! Прыйдзе наш час, Папомняць і нас!

Івікавы жураўлі{188}

Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў. Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў! Кліча вас забітых кроў,— Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату! Не шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе!

(З крыкам разлятаюцца.)

Мефістофель (на раўніне)

Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій. Там Ільза з каменя глядзіць чароўна, На варце Генрых там, і Сапуны На Эленд скаляцца — усе яны Стаяць стагоддзямі, грунтоўна. А тут ідзеш, цікуеш спакваля, Каб пад табой не трэснула зямля Альбо гара якая ці скала Убок з дарогі не звяла, Бо так пасля і ў чыстым полі Я сфінксаў не знайду ніколі. Агні гараць! Іскрыцца дол, Лунаюць здані навакол. Вось гурт дзяўчат плыве І да сябе прывабліва заве. Да іх! Дзе толькі асалоду ўбачу, Туды іду лавіць удачу.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: