Вход/Регистрация
Пан Лес
вернуться

Сыс Анатоль

Шрифт:

*** Я п'ю адзін чырвонае віно…

Я п’ю адзін чырвонае віно і вам налью, а мне крыві наліце, сваёй крыві — чужой не падманіце, я п’ю адзін, я кроў ня піў даўно.

*** У кніжцы маёй безыменнай…

У кніжцы маёй безыменнай, над вершам маім безназоўным, на белай як сьнег паперы сузор’е ўзышло з трох зорак — трынаццатым знакам «Сэрца». Ды я з той пары самотны, начамі сачу за небам — у пыле нямых сузор’яў там з лукам Стралец блукае.

Песьня пра жану

Ахвярую Юрыю Кузьняцову

У расейцаў шаблі касыя, у расейцаў вочы Батыя, конскія хвасты за плячыма, потная кабыла — Айчына. Не патрап пад шаблі касыя, не павер у вочы Батыя, не сядлай жарэбай кабылы — прывядзе да цёмнай магілы. А ў мяне ж свая ёсьць магіла, а мяне ж яна палюбіла, палюбіла сынам і мужам, як жану, я біў яе гужам, а я біў-пытаўся: ці мала да мяне з чужынцамі спала? «Спала з маскалём, спала зь ляхам, ды была пасьцельлю мне плаха, спала з тваім бацькам — ліцьвінам, а цяпер з табой — маім сынам, паглядзіся ў рэчкі лясныя, хіба ж маеш вочы Батыя, хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі — з кім спала Айчына, а ў расейцаў шаблі касыя, а ў расейцаў вочы Батыя, конскія хвасты за плячыма, потная кабыла — Айчына. Не патрап пад шаблі касыя, не павер у вочы Батыя, не сядлай жарэбай кабылы — прывязе да цёмнай магілы, а ў цябе ж свая ёсьць магіла, а цябе ж яна палюбіла, палюбіла сынам і мужам, як жану, ты біў яе гужам, а ты біў-пытаўся: ці мала да цябе з чужынцамі спала. Спала з маскалём, спала зь ляхам, ды была пасьцельлю мне плаха, спала з тваім бацькам — ліцьвінам, а цяпер з табой — з маім сынам, паглядзі у рэчкі лясныя, — хіба ж маеш вочы Батыя, хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі — з кім спала Айчына».

Эй, ювелір

Эй, ювелір! У кулю пералі маё пяро! Я кроў здабуду — не люблю атрамант, сем зьнічак налічу — сваю душу прастрэлю уначы, нібы пэргамэнт. Я не баюся ўласнае крыві — я стрэлю не ў душу, я стрэлю ў рану. Эй, ювелір! Пергамэнт не парві, вазьмі яго ў бярозавую раму і падпішы маёй крывёй: «Душа».

Ветах

Паміж дажджоў, сьнягоў, за белым сьветам, у самай гушчы зорак маладых, век дажываў забыты ўсімі ветах і для спачыну выбіраў клады. Ён дзень і ноч, самотны, дбаў пра гэта, але наўкол былі адны сады і хоць бы крыж для нейкае прыкметы альбо зямлі прыгорачак руды паміж дажджоў, сьнягоў, у раі, ў пекле, але ў зямлі — нібыта ў грэшнай Тэклі.

*** У нябёсах маіх дагараюць вагні…

У нябёсах маіх дагараюць вагні, Непрытомныя гаснуць ад холада. Што сабраў я сабе на апошнія дні… Срэбра веры ці мудрасьці золата? Ці любіў я? Любіў! Сяброў, маці, віно… Кляўся Бацькаўшчыне да магілы, Ды ў сузор’я майго, Бы ў калосься ў жніво, Ад пакуты надтрэснулі жылы. I куды б я ні йшоў — Яно ходзіць за мной? Можа, хмару наклікаць якую? Каб ня бачыць яго над сваёй галавой Хоць тагды, калі зь любай балюю. I таму не пытай, чаму сумны такі, I любі мяне толькі шчасьлівым, За віном, за сяброўскім сталом гаваркім, За лістом да матулі — маўклівым, Бо ў нябёсах маіх дагараюць вагні, Непрытомныя гаснуць ад холада, Бо сабраў я сабе на астатнія дні Прагу жыць, а ня срэбра й ня золата.

У чырвоным касьцёле

У чырвоным касьцёле, за вобразам Боскага Сына, ёсьць таемныя дзьверы, дзе нехта нябачны ўначы шумна іх расчыняе, і ў храм уваходзіць жанчына, і завалы жалезныя лязгаюць, быццам мячы, і ад іскраў жалезных жанчына запальвае сьвечкі, і труну засьцілае арнатам літым залатым, і касьцельнае ўбраньне зіхціць у нагох Шляхам Млечным, быццам шлях перад дзевай у папскі аблудлівы Рым, і з труны, бы са склепу, ў пацірах віно падаецца, і калі зазірне нецярпліва жанчынаў яго — яно тварам распусным расьпяцьцю Хрыста усьміхнецца і вачыма ўвап’ецца, нібыта ў мужчыну свайго, і заплача віно, і атруціцца ўласнай сьлязою, і на белых грудзёх адаб’ецца крывавым таўром, валасы расплятуцца — аблудная іх сівізною, ногі Боскага Сына атуліць, нібы серабром. У чырвоным касьцёле, за сьпінамі боскай сябрыны, ёсьць таемныя дзьверы, дзе нехта дрыготкай рукой золкам іх расчыняе, і з храма выходзіць Хрысьціна, і да боскай сябрыны вяртаецца боскі спакой.

Скарпіён

Вакол раю майго запляліся ў вянок карані гэта сад мой прахожы ты яблык з яго не крані вакол суму майго запляліся галіны ў вянок а над садам нябёсы сузор’е ўзяло на замок вакол лёсу майго запляліся каса у касу дзьве каханкі мае я да сьмерці між іх не засну.

Не хадзіце за мной

Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Бо я маю рахункі з сабой. Не кахайце мяне! Не любіце! Бо каханьне для дурняў — сымболь. Вы мяне цалавалі — плаціце! За мінутную слабасьць маю, Вар’яцейце над прорвай у жыце, Вось лязо! Я вам шанец даю. Не будзіце мяне! Не будзіце! Не сачыце за мной, калі сплю. Я у сьне — на вайне, як над прорвай у жыце, Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю. Вы мяне спакушалі — плаціце! Але ёй вырак — за шчасьце для Вас. Не хачу быць сымболем! Ідзіце У царкву, там ёсьць файны абраз. I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту, Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя. Не судзіце мяне! Не судзіце! Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя… Але ж я заблуджуся ці згіну, Ну й… зь ім! Згіне д’ябал са мной, А вас, мілая, кіну ды рыну! Вось такі я, Радзіма, гэрой. Не ганіце мяне! Не ганіце…
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: