Вход/Регистрация
Пан Лес
вернуться

Сыс Анатоль

Шрифт:

*** Пад вакном журба зьбірае мяту…

Пад вакном журба зьбірае мяту, А расьціла радасьць яе тут. Калі Бог пашле паэта ў хату — Пасадзіце на чырвоны кут. З абраза сьвятою павуцінай Павучок, як Дух, чало кране… За паэтам я зайду ў хаціну — Не пускайце да яго мяне.

*** — З чаго пачаць?

— З чаго пачаць?.. Пачну з Радзімы. Так абавязаны пачаць. — Але ў яе ты не адзіны, Навошта пра любоў крычаць? — Няхай, няхай я паўтаруся Ў любові тысячу разоў, Затое шчыра ў ёй клянуся, Бяз фальшу, без падробных слоў. — Што ж, пачынай. Сам выбраў долю… Й нядоля знойдзецца сама. Перад табою поле бою — Тут не адзін паэт сканаў.
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: