Вход/Регистрация
Мама
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Я потым згадваў, як з'язджала з Г ародні ў апошні месяц свайго жыцця бабця Каця, мамчына мама, Кацярына Карлаўна Фядута, народжаная Крыштопік. Маленькая, далікатная, чорна-сівая, бабця пагадзілася з'ездзіць у Друскінінкай да сваёй сярэдняй дачкі, Раісы Іосіфаўны Шацікоўскай, у якой гасцявалі жонка майго старэйшага стрыечнага брата, Сашкі, Та­мара, з дачкой - адзінай да таго часу бабцінай праўнучкай Воляй. Бабця хацела яе пабачыць - самы малодшы свой працяг. І яе ўгаварылі паехаць на месяц у Літву.

Бабця спускалася з трэцяга паверху нашага дому павольна, трывожна, баючыся спатыкнуцца. Ёй ішоў семдзесят чацвёрты год. Калі ўлічыць, што выпала на яе долю падчас вайны, пяцёра дзяцей, скон малодшай дачкі і знясільвальная праца санітаркай, ёй можна было даць і ўсе восемдзесят пяць.

Яе сустрэў у пад'езда любы зяць, мой хросны, Мікалай Сцяпанавіч Свістун. Усёй сям'ёй, сапраўды адчуваючы сыход Вечнасць, мы пасадзілі бабцю ў яго “масквіч” - сіняга, як сцены бабцінай старой хаткі на Леванабярэжнай, даўно прададзенай і падзеленай ёю, падобна шэкспіраўскаму каралю, паміж дзецьмі. Сцяпаныч, па звычцы крэкнуўшы, сеў за стырно

і адвёз бабцю назаўсёды.

.Мама спускалася па лесвіцы Лорчынага дому цяжка, хоць ёй было ўсяго семдзесят гадоў. Накладала адбітак вайна, гады працы на “тытунёўцы” з яе так і не выкашляным з лёгкіх зеллем. Мы з Віктарам стаялі ўнізе. Воўка Ляўшук, мой сябар, які замяніў мяне пры маме, клапатліва распытваў пра новую маміну кватэру: ці будзе ёй там добра, цёпла, што за кухня.

Дзверы чорнай “Волгі” зачыніліся, як дзверы катафалка. Мама з жахам паглядзела на чужы ёй двор, заплюшчыла вочы, потым раптам шырока расплюшчыла іх і сказала:

— Я не паспела...

Але машына кранулася. Мы ехалі ў Мінск.

6-15. 01. 2011 СІЗА № 1 КДБ РБ

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: