Вход/Регистрация
Арэна
вернуться

Браун Фредерик

Шрифт:

Ён паспрабаваў устаць, каб паглядзець, што робiць Прышэлец, i ўбачыў, што не можа падняцца на ногi. З трэцяй спробы ён ухiтрыўся ўстаць на карачкi i зноў упаў на пясок.

"Трэба паспаць, - падумаў ён.
– Калi зараз дойдзе да схваткi, я нiчога не змагу зрабiць. Ён мог бы цяпер падысцi i забiць мяне, калi б ён ведаў. Трэба крыху адпачыць".

Пераадольваючы боль, ён з цяжкасцю папоўз прэч ад бар'ера.

Нешта ўдарылася аб пясок побач з iм i абудзiла яго ад жахлiвага, заблытанага сну да яшчэ больш жахлiвай рэальнасцi. Ён расплюшчыў вочы i зноў убачыў блакiтнае мiганне над блакiтным пяском.

Колькi часу ён спаў? Хвiлiну? Дзень?

Побач упаў яшчэ адзiн камень, ужо блiжэй. Яго абсыпала пяском. Ён упёрся рукамi, сеў, павярнуўся i ўбачыў Прышэльца за дваццаць ярдаў ад сябе, ля самага бар'ера.

Як толькi Карсан сеў, Прышэлец паспешлiва пакацiўся прэч i спынiўся ля задняй сцяны.

Карсан зразумеў, што заснуў занадта рана, калi быў яшчэ ў межах дасягальнасцi для камянёў, кiнутых Прышэльцам. А той, убачыўшы, што ён ляжыць нерухома, адважыўся падысцi да бар'ера i пачаў кiдаць у яго камянямi. На шчасце, Прышэлец не ведаў, наколькi Карсан аслабеў - iнакш ён бы застаўся тут i кiдаў камянi.

Цi доўга ён спаў? Напэўна, не, бо адчуваў сябе зусiм гэтак, як i раней. Сiлы ў яго не прыбавiлася, смага не памацнела, - нiякай рознiцы. Можа, прайшло ўсяго некалькi хвiлiн.

Ён зноў папоўз, гэты раз прымушаючы сябе паўзцi далей i далей, пакуль бясколерная, непразрыстая сцяна арэны не была ўсяго за метр ад яго. Тады ён зноў заснуў...

Калi ён прачнуўся, нiчога навокал не змянiлася, але на гэты раз ён ведаў, што спаў доўга.

Першае, што ён адчуў, была сухасць у запечаным роце. Язык распух.

Паволi ачуньваючы, ён зразумеў: нешта нядобра. Ён ужо не адчуваў такой стомленасцi - знямога прайшла. Але ён адчуваў вельмi моцны боль. I калi ён паспрабаваў паварухнуцца, ён зразумеў, што крынiца яго - нага.

Ён падняў галаву i паглядзеў. Нага нiжэй калена страшэнна распухла, i пухлiна дайшла да паловы бядра. Вусiкi раслiн, якiмi ён прывязаў да раны кампрэс з лiсця, цяпер глыбока ўпiлiся ў распухлую нагу. Прасунуць пад iх нож аказалася немагчыма. На шчасце, апошнi вузел быў над косцю галёнкi, спераду, дзе дуддзе ўпiлося не так глыбока. Сабраўшы ўсю сiлу, ён развязаў вузел.

Зiрнуўшы пад павязку, ён убачыў сама горшае, што толькi магло быць. Заражэнне - вельмi моцнае, i яно паўзе ўгору.

I не маючы лякарстваў, не маючы бiнтоў, не маючы нават вады, ён нiчога не мог з гэтым зрабiць.

Хiба што памерцi, калi заражэнне ахопiць усё цела.

Цяпер ён зразумеў, што надзеi няма. Ён пераможаны.

I разам з iм - чалавецтва. Калi ён памрэ тут, там, у яго свеце, памруць усе яго сябры, усе людзi. Зямля i яе калонii на планетах стануць вотчынай чужых усяму зямному Прышэльцаў. Кашмарных, нялюдскiх стварэнняў, якiя атрымлiваюць задавальненне, разрываючы на часткi жывых яшчарак.

Гэтая думка надала яму мужнасцi, i ён папоўз уперад, амаль нiчога не бачачы ад болю, уперад, да бар'ера. Цяпер ужо не на карачках, а паўзком, адштурхоўваючыся нагамi i падцягваючыся на руках.

Заставаўся адзiн шанц з мiльёна, што, калi ён дабярэцца да бар'ера, у яго хопiць сiлы адзiн-адзiнюткi раз кiнуць свой гарпун i трапiць, калi - яшчэ адзiн шанц з мiльёна - Прышэлец таксама апынецца каля бар'ера. Або калi бар'ер знiкне.

Яму здалося, што спатрэбiлiся гады, каб дапаўзцi да бар'ера. Бар'ер быў на месцы. Такi самы непраходны, як i тады, калi ён упершыню яго намацаў.

А Прышэльца ля бар'ера не было. Прыўзняўшыся на локцях, Карсан убачыў яго ў задняй частцы той паловы арэны - ён быў заняты пабудовай драўлянай рамы, якая была напалову гатовай копiяй знiшчанай Карсанам катапульты.

Рухi Прышэльца былi павольныя - несумненна, ён таксама аслабеў. Але Карсан падумаў, што наўрад цi Прышэльцу спатрэбiцца другая катапульта. Ён падумаў, што памрэ раней, чым той яе скончыць.

Калi б завабiць яго да бар'ера, пакуль ён жывы...

Карсан замахаў рукой i паспрабаваў крыкнуць, але яго запечаныя вусны не маглi вымавiць нi гука. Або каб пранiкнуць праз бар'ер...

На яго, напэўна, найшло нейкае зацьменне, бо ён выявiў, што ў дарэмнай лютасцi стукае кулакамi па бар'еры. Ён прымусiў сябе спынiцца, заплюшчыў вочы, спрабуючы супакоiцца.

– Прывiтанне, - вымавiў нейкi тоненькi голас. Ён быў падобны на голас...

Карсан расплюшчыў вочы i павярнуўся. Гэта сапраўды была яшчарка.

"Адыдзi, - хацеў сказаць Карсан.
– Адыдзi. Цябе папраўдзе няма, а калi ты тут, дык ты не можаш гаварыць. Мне зноў мроiцца".

Але ён не мог вымавiць нi слова - яго рот i горла зусiм высахлi. Ён зноў заплюшчыў вочы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: