Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Далека не заходзьце. А то потым яе прыйдзецца несці. Стоміцца наша маленькая.

— Я маленькая не. Я вялікая!

— Вялікая, вялікая. Ох, гэта мама! Не разумев, дзе малое, дзе вялікае.

— Для мяне вы абое малыя. 1ду, а душа не на месцы.

— А як жа ў партызанах? Хутка мы прызвычаіліся да мірнага жыцця. Да спакойнага. Каб заўсёды ўсе разам…

— Пэўна, таму, што гэта — нармальны стан чалавека, яго шчасце. Не хочу я больш у партызаны! Не! Няхай будуць любыя цяжкасці — абы жыць вось так, разам. Але ж ад вас не адарвешся. Пайду. Дарога i праўда няблізкая…

Упершыню, за паўгода, як вярнуўся з арміі, Пятро аддаў дачцэ ўвесь дзень. I ўпершыню адчуў, як гэта хораша — гуляць з дзіцем! Адключаешся ад усіх іншых сур'ёзных спраў i клопатаў. Быццам сам вяртаешся ў маленства, i цябе пачынае радаваць тое, чаго звычайна не прыкмячаеш, праходзіш міма, — божая кароўка, жоўты матыль, зялёны жук, кветка дзьмухаўца, смелы дзяцел, што заляцеў у парк i весела дзяўбе старую ліпу, пазірае ўніз i гарэзліва кідае амаль на галовы трэскі. Ленка пачынае расказваць пра нейкую «дымную птушку», якую яна з Танькай i Мішкам бачыла не то ўчора, не то немаведама калі, i птушка гэтая, упачатку, пакуль не распалілася дзіцячая фантазія, — жаўна, далей ператвараецца ў казачных не то жар-птушку, не то арла, які хацеў украсці Мішку i панесці далёка-далёка. I ён слухае гэтае няўмелае яшчэ фантазіраванне з захапленнем i замілаваннем. I яму хочацца, каб даччын галасок, як срэбны званочак, не сціхаў ні на хвіліну. Калі ён аставаўся з Ленкай дома, у змрочным пакоі, i быў заняты работай — гісторыяй, сшыткамі, канспектамі,— бясконцыя пытанні яе часам раздражнялі. А вось аддаўся ёй цалкам — i ўсё пачало радаваць, нават непаслухмянасць яе. Нямала з ёй клопату, але ўсё адно адпачываеш, бо сапраўдны адпачынак у чалавека тады, калі ёсць радасць. Калі вячэралі, разбілі гладыш з сыраквашай, якую Саша купіла ім, — галоўны ix харчовы запас. Дзе коратка, там i рвецца. I смешна i сумна. Але асабліва кранула, што «трагедыю» гэтую зразу мел a пяцігадовае дзіця i засмуткавала, нават заплакала.

— Дзе мамка?

— Нічога, гладыш разбіўся на шчасце, i мамка заўтра прыляціць, як пчолка, з багатым узяткам.

A раніцою — як болевы прыступ — трывога за Сашу, нечаканая, незразумелая. Чаму? Што здарылася? Жанчына пайшла ў госці ў роднае сяло. Але так казаў розум, а сэрца… з сэрцам нельга зладзіць.

Каб хоць Ленка была такая вясёлая, звонкая, як учора, а то таксама суцішылася, засумавала, раз-пораз пытала, калі прыйдзе мамка. Знікла радасць, пабляклі фарбы вясны. Пятро ледзь дачакаўся другой палавіны дня, калі па часе можна было ісці сустракаць Сашу.

Ішлі доўга, павольна. Сядзелі на дарозе, чакалі. Сонца даўно схілілася з поўдня, наступаў адвячорак. А Саша не ішла. I трывога расла, як снежны ком у гарах. Неспакой, мабыць, перадаўся i малой — яна пачала плакаць. О, як гэта пакутліва, калі на душы так трывожна, а тут яшчэ пачынае плакаць галоднае, зморанае на сонцы дзіця!

Дайшоўшы да Панізоўя, Пятро з неймавернай цяжкасцю ўмаліў Ленку астацца ў настаўніцы ix школы, а сам ужо амаль бягом кінуўся далей па дарозе, па якой павінна вярнуцца жонка.

Выбегшы з сасонніку, убачыў у полі, на пустой дарозе адзінокую постаць. Здалёк пазнаў — яна. Адразу адлягло ад сэрца. Нарэшце! Спыніўся, выцер пот. Але чаму Саша ідзе так павольна i як бы хістаецца? Так змарылася, гаротная. Хутчэй памагчы, забраць клунак!

Пабег — i за якія пяць крокаў спыніўся, уражаны i спалоханы: Саша была без клунка i бледная-бледная. Думкі, адна страшнейшая за другую, бліснулі ў галаве.

— Што з табой? Цябе ж пазнаць цяжка.

Саша сумна ўсміхнулася, i гэтая, хоць i дзіўная, усмешка трохі супакоіла. Але здалося, што яна хоча сесці на траву. Ён падбег, падтрымаў. Яна прыпала тварам да пляча, горача дыхала ў шыю.

— Што з табой?

— Захварэла.

— У дарозе? Што ў цябе баліць?

— Нічога.

— Заўсёды ты з загадкамі.

Яна доўга не адказвала, потым прашаптала ціха-ціха, быццам баялася, што хтосьці чужы падслухае тут, у чыстым полі:

— Не будзе ў нас дзіцяці…

Пятро адхіснуўся.

— Ты-ы?..

Яна на міг зачырванелася.

— Дурны! Што ты падумаў? Само. Ад недаядання, відаць. Ад стомленасці. Клунак цяжкі. Гэта цяпер так часта ў жанчын… Я ведаю. Мне не трэба было ісці. Сама вінаватая. Сядзем. Я паляжу трохі.

— Табе блага?

— Галава кружыцца.

Пятро асцярожна памог ёй легчы на траву. Спалоханы, разгублены, ён не ведаў, чым дапамагчы яшчэ.

— Што нам рабіць?

— Ідзі папрасі ў Балотнага каня. Я схавала ў лесе клунак. Трэба забраць. Цяпер тым больш нам трэба ўсё, што сабрала Поля. Пакуль я ачуняю… З кім Ленка?..

XII

Учора Пятро пасмяяўся з Сашынага страху, які яна выказала, калі прыйшла гэтая павестка.

— Ну i зайчыха ты стала, а яшчэ — партызанка. Мала чаго можа выклікаць пастаянны ўпаўнаважаны па сельсавету!

— Упаўнаважаныя так не выклікаюць. Я не за сябе баюся. За людзей. Гэта — з-за Прышчэпы.

Нагадала пра ўжо амаль забыты выпадак з інвалідам — i ў Пятра таксама з'явілася трывога. Але ён нічым не выдаў яе — смяяўся, жартаваў. Увечары, праўда, між іншым, запытаў у Бабкова: яго ў раён не выклікаюць? Не. Гэта зусім заспакоіла.

Але калі сёння раніцою, праводзячы яго, Саша шэптам папрасіла:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 203
  • 204
  • 205
  • 206
  • 207
  • 208
  • 209
  • 210
  • 211
  • 212

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: