Вход/Регистрация
Буланы
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

I недасяжна было для Буланага тое, што Раман пасля паспакайнеў, як усё сплыло на хвалях часу: бо яно пачало забывацца, раставаць у бясконцасцi...

I вясною, калi араў Раман на Буланым поле i дзьмуў сухi вецер, зусiм не было ў яго жадання сцiснуцца ў адзiн жмут, зрабiцца малым, а было iмкненне, звязанае з нейкiм адвечным чалавечым бунтам - як бы вырасцi, каб быць прыметным усяму, так, як шырокi вецер i гулкiя зыкi.

Ад гэтых гуллiвых i несвядомых жаданняў было тое, што Буланы часта атрымлiваў па спiне i ўжо злаўчыўся баяцца Раманавага гуку:

– Эй ты, малы! Фюйць!..

I гэта Раман рабiў без жадання пакрыўдзiць Буланага, гэта так толькi ўмеў ён выявiць тое, што было ў iм.

Калi Раман выпрагаў Буланага i пускаў яго грызцi межы, а сам лажыўся каля воза жаваць абветраны хлеб ды цiха сабе думаць, у Буланага з'яўлялася ў першы момант якраз тое, што людзi ў сабе называюць уздымам радасцi.

Так яно iшло заўсёды раўналежна - у Рамана i ў Буланага.

Цэлы дзень той валачыўся Буланы па полi. Нiчога ён там не пад'еў, толькi змёрз, бо к канцу дня захаладала i змрок стаў iмглiстым. I як чорны быльнiк i голыя кусты пачалi злiвацца з зямлёю, прыйшоў ён дадому, калi ўжо Раман Драгун збiраўся iсцi па яго.

III

Два днi ляжаў на зямлi снег - неглыбокi i вiльготны, i адной ранiцы паслужыў ён тэмаю для гаворкi.

– Зямля не замерзла, а снег ляжыць, - сказаў Раман Драгун, стоячы ў саду пад грушаю, i, прымецiўшы на другi бок плота Янку Самахвала, яшчэ сказаў: - Нялюдская некая зiма.

– Ат, якая гэта зiма, - адказаў Янка Самахвал, не думаючы, да яго гэта гавораць цi не, - хiба гэта снег - гэта гразь, а не снег.

Раман Драгун угледзеў каля плота трухлявы пянчук, летам яшчэ прывезены iм з лесу, i падумаў: "От валяецца, яшчэ горш згнiе. Трэба пасеч - то згарыць у печы".

Тады пайшоў у сенi, узяў сякеру i пасек пянчук, а пасля гэтага сказаў сам сабе:

– Карысцi з каня няма жаднае. Не будзе на вясну iм рабiць як усё роўна. Прадаць яго трэба, хоць ты што хочаш.

I ўжо як седзячы за сталом, засыпаным хлебнымi крошкамi, еў, усё думаў, якую гэта цану за яго прасiць. А пасля паволi i нек асцярожна закурыў, сеў на Буланага, i паехаў за пяць вёрст.

Там нейкiя людзi, у доўгiх крамных свiтках i чорных кажухах, падпяразаныя шэрымi i чырвонымi паркалёвымi паясамi, з бародамi i без бародаў, доўга тузалi Буланага, абмацвалi яго, праганялi памiж вазоў, ляпалi па iм рукамi i пугамi, крычалi нешта ў яго перад мордай, пасля таксама ляпалi па плячах Рамана Драгуна, тузалi i яго, бiлi па руках i ўсё траслi галавамi. I нарэшце зусiм пакiнулi i Буланага, i Рамана Драгуна. Пасля яшчэ падыходзiў нейкi высокi чалавек у зрэбных портках i суконнай жакетцы. Ён два разы ляпнуў Буланага па заду, пасля правёў рукою па шыi i галаве, да болi расцягнуў яму верхнюю губу, каб глянуць на зубы, i раптам адышоўся.

А Раман Драгун пасля ўсяго гэтага стаяў i думаў: "Нiчога не будзе: скура i дзела з канцом".

Было тады ў яго нешта падобнае да злосцi, i як бы гэта на Буланага, што нiяк выгадна не прадаць яго ўжо.

– Ну ты, скура, - сказаў ён з вялiка-сталым выглядам i пачаў на яго садзiцца...

Конна на Буланым ехаў вастратвары Раман Драгун; усё тоўк Буланаму заднiкамi шырокахалявых i нiзенькiх рыжых ботаў пад чэрава ды пасвiстваў:

– Фюй-фюйць!..

А Буланы i вухам не вёў. Праўда, ён то гэтыя вушы натапырваў, але нагамi перабiраў павольна. Толькi калi часамi вельмi ўжо моцна свiсне Раман Драгун, дык тады Буланы нек спрытна, але стала шавялiў задам ды яшчэ крывiў набок морду. Морда крывiлася лёгка, i быў выраз усяго гэтага такi, як бы гэта Буланы хацеў сказаць Раману Драгуну:

"Свiшчы, свiшчы, фюйкай сабе паволi, цi як сабе хочаш. Што ж з гэтага, ты - Драгун, а я Буланы. Ты сядзiш на мне, а я iду - а дарога сабе макраватая, пасля дажджу".

Так гэта нек уяўлялася, што гэтак-так думаў Буланы. На самай жа справе ён нiчога не думаў, бо не ўмеў думаць. Нек трохi блыталася недзе ў iм, у глыбiнi галавы, цi то гэта так недзе ў iстоце, а дзе, хто яго ведае, - што гэта, як хвацiў быў ён нядаўна на двары ў Сымона Шрота аўса, да якога Раман Драгун па дарозе заехаў на iм (што Сымон Шрот зваўся Сымонам Шротам, таксама Буланы не ведаў), дык вельмi ж пасля гэтай жменi аўса пагнала яго слiну, i хацелася тады больш хвацiць аўса, але Сымон Шрот, узяўшы ражку з аўсом i аблаяўшы курэй, якiя зазiралi яму ў вочы, недзе знiк. Слiну гнала некалькi хвiлiн, а пасля i гэтая работа зацiхла, але жаданне жаваць авёс i цяпер засталося.

Пасля Сымон Шрот пагладзiў Буланага па шыi, паглядзеў яму ў зубы, пасля нечага пацерабiўся трохi каля хваста i сказаў Раману Драгуну:

– Я сягоння закалоў два япрукi. Адзiн япрук Юрасёў, а другi Ўладзеў, дык вечарам пайду на свежыну, а цяпер мне час ёсць. Дык я, што робячы, ражку аўса думаў у жорнах змалоць на вобмешку. А тут бачу - ты едзеш... Дык я, паглядзеўшы на твайго Буланага, проста кажу, што з гэтага каня нiчога не будзе - стары i дыхавiчны; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць.

Раман Драгун у гэты час выдзьмухваў з вусоў пыл, якi яшчэ з самага ранку пазалазiў туды, але, пачуўшы словы Сымона Шрота, забыўся пра гэтую работу i заявiў:

– То я гэта табе набiваюся з канём гэтым, цi што? За каго ты мяне лiчыш?

– Я не кажу, што ты мне набiваешся з гэтым канём. Я не кажу, што ты не можаш набiвацца. Набiвацца ты можаш, але нашто гэта табе - каня гэтага я ўсё роўна не куплю. Што ты, розуму ў галаве не маеш, цi што; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць...

Раман Драгун паволi сеў на Буланага i накiраваў яго на вулiцу. А на вулiцы пачуў голас Сымона Шрота:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: