Вход/Регистрация
Вялiкае сэрца
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

Час - найлепшы доктар чалавеку. Ён уцiхамiрыць хоць якi боль. Пасля лета прыйшла восень, а пасля зiма. Марыля ўсё жыла ў бацькi i аднойчы ў сярэдзiне лютага змрокам дня сказала бацьку:

– Нешта сёння больш як заўсёды верх дуба на агародзе стаiць на сонцы.

– Бо дзень пабольшаў i вясна блiзка, - адказаў Пархвен Катлубовiч, ужо сiвы каля вушэй i аблыселы наверсе галавы стары чалавек. Ён аж выйшаў на двор, пакуль не змеркла, глядзеў адтуль цераз вулiцу на дуб у агародзе i ўсё гаварыў сам сабе, быццам спяваў:

– Вось i зiма прайшла, i дзень вялiкi, i перазiмавалi, i вясны дачакалiся...

Якiя прыйшлi неўзабаве ночы! Лес трашчаў i гуў ад густога ветру. Снег пачаў асядаць, i на свiтаннi дзён ружовы водблiск неба ляжаў у снегавой вадзе. Шаша за Галаскамi стала чорнай. Вароны бадзялiся па голай мокрай зямлi, i яснымi адвячоркамi сонца ўсё больш i больш затрымлiвалася на дубовай вяршалiне. А тым часам у зарэчным мястэчку з'явiўся новы чалавек высокi, сярэднiх год i як бы прысутулены. З гэтай прысутуленасцi i з паходкi яго пачалi пазнаваць тутэйшыя пажылыя людзi. Пазнаў i Пархвен Катлубовiч. Раз, стоячы пры акне i гледзячы на вулiцу, ён сказаў Марылi:

– Паглядзi, вулiцаю iдзе чалавек i з iм салдат. Каб стары Пфайфель не памёр, я падумаў бы, што гэта ён.

– А хто такi Пфайфель?
– запытала Марыля.

– А па той бок рэчкi пры самым мястэчку быў у старыя часы маёнтак пана Гальцовiча, i правiў усiм маёнткам наняты немец Пфайфель. Гальцовiч пасля злавiў яго на тым, што ён цягнуў у сваю кiшэню з маёнтка больш, чым аддаваў самому Гальцовiчу, i прагнаў яго, i той паехаў назад у сваю Нямеччыну, а пасля прыехаў да другога пана, па той бок шашы, i перад самаю той вайной памёр. А гэты, што iшоў цяпер вулiцай, кропля ў кроплю - той.

Праз некалькi дзён усiх галаскоўцаў i местачкоўцаў сагналi разам, i той, падобны на Пфайфеля, сказаў перад людзьмi прамову:

– Я прыехаў на гэтую зямлю, якую некалi мой бацька даводзiў да ладу. Ён, нябожчык, многа сiл аддаў гэтай зямлi. Ратунак гэтай зямлi ў нямецкай культуры i арганiзаванасцi. Даўней паны, а пасля бальшавiкi тут не ўмелi гаспадарыць. Я навучу вас культурнай працы на зямлi.

Так галаскоўцы дазналiся, што гэта прыехаў да iх уладаць тым даўнейшым маёнткам сын таго Пфайфеля. Ён асталяваўся жыць на краю мястэчка ў былым калiсьцi панскiм доме. Дом стаяў на высокiм месцы, i з галаскоўскай вулiцы з тых дзён вiдно стала, што пры доме стаiць на варце нямецкi салдат. I галаскоўцам пачало здавацца, што дарога iм туды, на той бок рэчкi, загароджана. I гэта было адчуванне такое, што як быццам ад чалавека адабралi паўсвету. Адтуль жа салдату Галаскi былi вiдны толькi вярхамi стрэх, а нiжэй густа раслi сады, а цераз стрэхi чарнелася лiнiя шасейнай дарогi, далёка, за шэрым полем. У гэтым полi была доўгая града хмызняку, яна цягнулася да самай шашы i на той бок яе. Аглядаючы праз бiнокль мясцовасць, Пфайфель заўважыў, што вартавы салдат не можа са свайго месца бачыць гэтую хмызнячную граду з-за нейкага вялiкага дрэва, якое густым сваiм голлем нават i цяпер, калi яно бязлiстае, закрывае даволi шырокi прагалак за Галаскамi. Пфайфель зацiкавiўся гэтым дрэвам з трывогай: хмызняком могуць iсцi партызаны, а пасля хмызняку ўжо i полем могуць iсцi проста сюды: iх будзе скрываць дрэва, а лепш за ўсё яму самому па некалькi разоў на дзень аглядаць праз бiнокль усю шырыню мясцовасцi. Ён нацэлiўся на невядомае яму чужое дрэва i пачаў удакладняць, дзе яно расце. Два салдаты-iнвалiды закончылi пошукi тым, што нарэшце апынулiся ў агародзе Пархвена Катлубовiча пад дубам. Вось яно, тое дрэва! Цэлы тыдзень пасля гэтага клопат тачыў i Пфайфеля, i каменданта: выгнаныя на спiлаванне дуба галаскоўцы нiякай рады даць не маглi: дуб быў у некалькi абхватаў i таўсцейшы за даўжыню пiл. Пiлы рвалiся, а дуб стаяў. Спiлаваць яго нельга было. Прайшоў тыдзень марна. Тады камендант загадаў Пархвену Катлубовiчу за два днi прыбраць з агарода дуб. Пархвен, як стаяў перад камендантам зняўшы шапку, так i дадому прыйшоў з шапкаю ў руцэ i так прасядзеў на лаве каля стала да самага вечара. А змрокам ён пераабуўся ў навейшыя боты i выйшаў з дома, i хоць ён нiчога пэўнага не сказаў на адвiтаннi Марылi, але яна i так ведала, што ён проста толькi сышоў, бо жыцця ўжо тут больш не будзе. "А я буду пiльнаваць хаты", - цвёрда падумала яна i перабыла тую першую ноч з вялiкiм смуткам. Зранку ўзышло сонца, i ёй стала лягчэй на душы. Праз два днi сам Пфайфель з салдатам-iнвалiдам прыйшлi ў Галаскi i доўга глядзелi на дуб. Ён стаяў сабе вышэй над усёй мясцовасцю, а пад iм ляжалi парваныя i пашчэрбленыя пiлы. Пфайфель тым днём гаварыў каменданту, што гэты дуб трэба адправiць у Германiю, каб там пабачылi, якiя дзiвы вырастаюць тут i якую багатую краiну заваявалi нямецкiя салдаты. Камендант быў салдат, а не мяккадушны летуценнiк. Ён адказаў:

– Кругом тут з'яўляюцца партызаны, i трэба хутчэй прыбраць дуб з вока.

– А як жа яго так скора зняць?
– абазваўся перапалоханы Пфайфель.

– Я распараджуся, - сказаў камендант.

Выконваючы яго новы загад, назаўтра зранку пацяглiся ў агарод Пархвена Катлубовiча галаскоўцы i местачкоўцы. Кожны нёс бярэмя дроў. Пры дубе наклалi дроў у сажань вышынi i падпалiлi. За гадзiны дзве дровы згарэлi, дуб знiзу абсмалiўся, i агонь патух. Пасля абеду Пфайфель зiрнуў праз бiнокль i ўбачыў дуб. Ён закалацiўся ад незразумелай яму самому трывогi i пабег да каменданта. Той, як мог, давёў яго да спакою, але ненадоўга. Як толькi пачало змяркацца, Пфайфелю пачало здавацца, што дуб з Галаскоў прысунуўся да самага мястэчка i ўжо зусiм блiзка стаiць каля дома. Пфайфель доўга не мог заснуць у тую ноч i сонны i злосны пайшоў на ранiцы да каменданта i зрабiў яму заўвагу, што гаспадар дуба недзе знiк з дома i нiхто яго не шукае, а дуб стаiць сабе, як i стаяў. Пасля ён нават сказаў штосьцi каменданту аб сваiх нейкiх адмысловых паўнамоцтвах. Камендант нiчога не адказаў i толькi ткнуў пальцам кудысьцi за дом на дарогу, дзе ехаў цэлы абоз з дрывамi. Пфайфель здагадаўся i з двума салдатамi-iнвалiдамi пайшоў у Галаскi глядзець. Там ён застаў на Пархвенавым агародзе вялiкi гармiдар. Гiтлераўскi салдат крычаў на людзей, а яны цэлыя шуркi дроў укладвалi пад дубам. Пфайфель не вытрымаў i сам пайшоў падпальваць. Ён запалiў укладзеную ў дровы кудзелю i рушыў назад у мястэчка. На ўваходзе ў вулiцу ён прыпынiўся i азiрнуўся. Дым i агонь вельмi выразна вiдзён быў яму адгэтуль. У каменданта ён узяў новага салдата i зноў пайшоў туды.

Дуб стаяў, здушаны вогненнымi сцiртамi дроў. Цэлыя бярвеннi гарэлi пад iм. Людзей ужо не было. Толькi адна нейкая жанчына ў кароткай ватовай вопратцы стаяла, узлёгшы локцямi на загарадзь. Яна была высокая i нейк дзiўна паглядзела на яго, калi ён з'явiўся.

– Што глядзiш?
– запытаў ён па-расейску.

Яна не адказала i пайшла ў хату напроцi агарода. Яго быццам укалола яе маўклiвасць, i ён пайшоў назад: за гэты дзень ён ужо даволi нахадзiўся, i лiшняя турбацыя не ўваходзiла ў яго планы. Да абеду яму яшчэ трэба было пагалiцца i абдумаць сёе-тое на далейшае, а пасля - абед, i якраз у той дзень са смажанымi трусамi, а трусiнага мяса ён ужо не спрабаваў дзён тры, а гэта парушала яго планы ў гэтай краiне, распрацаваныя iм да канца вайны. Так ён з лёгкiм сэрцам забыўся пра маўклiвую жанчыну. Але яна не магла забыцца на яго. Ноч прыйшла пасля таго дня шумная, з ветрам i дажджом, у полi гуло i ў прырэчных зараснiках трашчала голле. Нiколi раней так моцна жанчына не адчувала сваю адзiноту, як цяпер, - быццам бы толькi цяпер дайшло да яе свядомасцi, што страчана навек самае важнае i дарагое: i застрэленае дзiця, i муж, i стары бацька, i тыя гады, якiя трэба яшчэ пражыць, i гады, што пражылiся, - i нiчога як i не было, i нiчога як i не будзе. На свiтаннi ёй здалося, што бацька прайшоў каля вокнаў. Яна выйшла на панадворак, i нiкога там не было. Дзень пачынаўся мокры. Скрозь стаяла вада i са стрэх капала. Дуб стаяў на агародзе над асмалкамi, вуголлем i попелам, сам увесь апалены i з далёка працягненай нiжняй тоўстай галiнай. А верх яго такi ж самы, як i быў, але знiзу дробнае голле патлела. Цяпер ён ужо не закрые сабой шашы i хмызняку ад Пфайфелевых i салдацкiх воч. Марыля ледзьве перабыла той дзень. Усё, што ўжо з часам уцiхамiрылася, зноў паўстала перад ёю, як з магiлы. Так прыйшла ноч. Зноў доўгая, i зноў з дажджом i ветрам. Ужо даўно спяваў певень у прыгрэбцы, i свiтанне цадзiлася паволi. У смутку i горы яна выйшла з хаты i кiнула позiркам на мястэчка. Там, як мурашка малы, вiдзён быў здалёк нямецкi салдат на варце.

– Ты мне свет завязаў, - заплакала яна, адварочваючыся.

Тут яна ўбачыла, што палiцэйскi залез на верх дуба.

– Куды ты палез, хамула!
– крыкнула яна.

– А мне загадалi абцерабiць дуб: колькi яго нi палiлi, усё роўна закрывае дарогу. От бо ўдаўся, i агонь яго не бярэ!

Праз гадзiну дуб стаяў без верхняга голля. Марыля ўвесь той дзень выходзiла глядзець, як стаiць далёка постаць нямецкага салдата. I так было кожны дзень. Нарэшце яна пачала думаць, што далей так не вытрымае, што ўсё гэтае невядомае чаканне скончыцца вялiкай бядой, мусiць, нейкай страшнай хваробай. Яна пачала баяцца сваёй адзiноты, i ночы ёй сталi пакутай. А вартавы немец усё стаяў на тым жа месцы. Так i вясна пачала ўбiрацца ў сiлу. Аднойчы Марыля захацела ўспомнiць мiнулыя маладыя дзявочыя гады i прайшла босая сваiм дваром па халоднай i яшчэ мокрай зямлi. Так яна хадзiла калiсьцi, але тады быў пры ёй бацька. А цяпер яна адна. I вось яна ўсвядомiла сваю адзiноту i падумала, што ёй трэба сысцi зусiм адгэтуль, можа нават i назаўсёды. Можа ёй трэба пашукаць бацькi. Счакаўшы дзён два, яна пачала збiрацца ў невядомую дарогу: сядзела ў куце i плакала. Тады якраз прыйшлi па яе. Усе галаскоўскiя жанчыны стаялi ўжо на вулiцы цесным натоўпам. Паставiлi ўсiх пры сцяне, i доўга адзiн з палiцаяў тлумачыў, што ўсiм трэба iсцi ў новую сялiбу да Пфайфеля i вычысцiць яму стары панскi сад i ўскапаць у агародзе грады пад пасадку гароднiны. I выйшла так, што Марыля з дня ў дзень працавала ў Пфайфеля - то ў агародзе, то ў садзе. Яна не адпрошвалася ад работы, як усе: агарод пры бацькавай хаце ў яе пуставаў, ёй нi разу не прыйшло ў галаву рабiць што-небудзь каля дому. Тупы смутак увесь час ныў у яе душы.

Палiцай, што ганяў жанчын на работу да Пфайфеля, ужо добра ведаў гэтую жанчыну, яна не адрываецца ад працы i ўсё маўчыць. Раз i сам Пфайфель накiраваў на яе пiльную ўвагу. У той дзень многа жанчын i некалькi старых галаскоўскiх мужчын працавалi ў яго садзе, i ён з веранды ўбачыў i пазнаў тую самую жанчыну, што калiсьцi маўчала, гледзячы на абсмалены дуб у агародзе. У добрым настроi цяпер ён лёгкiмi крокамi падышоў да яе i захацеў з ёю пагаварыць.

– Што ты ўсё маўчыш?
– сказаў ён.
– Ну, не маўчы! Муж у цябе ёсць?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: