Вход/Регистрация
Мiрына
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

– Дасканала!
– сказаў узрушаны артыст.
– Дасканала! Я iх чую... Я ўжо вымаўляю гэтыя словы... Менетрые, калi вы праз месяц не напiшаце гэту п'есу, вы не драматург.

Роўна праз месяц п'еса была гатова. Сёння мы ведаем, што твор гэты ў поўнай меры апраўдаў надзеi Клер i Ларана. Аднак, калi Леон Ларан, пасля трыумфальнай чыткi ў тэатры, з'явiўся да Менетрые, каб дамовiцца аб размеркаваннi роляў, тэрмiнах i рэпетыцыях, ён быў стрыманы i на выгляд заклапочаны. Крысцiян, вельмi чуллiвы, як i ўсякi мастак, калi справа датычыцца яго творчасцi, адразу зразумеў, што акцёр нечым не задаволены.

– Не, - заявiў ён Клер, калi выйшаў Ларан, - не, настрой у яго няважны... Чаму? Ён мне не сказаў. Ён мне нiчога не сказаў. Але тут нешта ёсць... I не тое, што яму не падабаецца п'еса. Наадварот, ён яшчэ раз пахвалiў сваю ролю ў сцэне сустрэчы з кiраўнiкамi, i гэта было шчыра. Толькi ён нешта ўтойвае... А што? Не магу здагадацца.

Клер усмiхнулася:

– Крысцiян, вы - генiй, я ў захапленнi ад вашага таленту, але вы наiўны як дзiця ў справах элементарных адносiн мiж людзьмi... Нават не бачыўшы Ларана, я магу запэўнiць вас, што ведаю прычыну. У вашай п'есе ёсць...

– Што там ёсць?

– Лепей сказаць, няма. У вашай п'есе, дарагi мой, няма ролi для Элен Месьер... Вось i ўвесь сакрэт. Ва ўсякiм разе я вас папярэдзiла.

Крысцiян з нецярплiвасцю пачаў тлумачыць:

– Адкуль там можа ўзяцца роля для Месьер? Сiмпатычная актрыса, цудоўная ў п'есах Мюсэ i Марыво, што яна можа рабiць у палiтычнай трагедыi?

– Ах, мой любы, як вы блытаеце пытаннi! Справа не ў тым, што можа рабiць Элен у палiтычнай трагедыi, а ў тым, каб Леон Ларан мог спакойна жыць са сваёй каханкай.

– Элен Месьер - каханка Леона Ларана?

– Вы што, з неба звалiлiся, мой друг? Яны жывуць разам ужо чатыры гады.

– Не ўсё ж мне ведаць. I прычым тут мая п'еса? Вы думаеце, што Ларан хацеў бы?..

– Я думаю, што Ларан не толькi хацеў бы, а нават будзе патрабаваць ролi для Месьер. I яшчэ дадам, што не прадбачу асаблiвых цяжкасцей, каб яго задаволiць. Варта ўключыць персанаж, якi...

– Нi за што!.. Гэта парушыць кампазiцыю твора.

– Добра, Крысцiян... Пагаворым як-небудзь потым.

I такая размова адбылася, бо Ларан прыходзiў змрочны, марудзiў з пастаноўкай, спасылаючыся на складанасць увасаблення, на раней узятыя абавязкi i розныя iншыя перашкоды. У Крысцiяна, якi гарэў жаданнем хутчэй пабачыць сваю п'есу на сцэне, таксама пачалi здаваць нервы.

– Слухайце, мой друг, - звярнулася да мужа Клер, - вы не будзеце пярэчыць, калi я адна пабуду з Ларанам? Мне ён адважыцца даверыць тое, што яго мучыць, i я вам абяцаю справу ўладзiць... Вядома, пры ўмове, што вы напiшаце ролю.

– Але як? Не магу ж я перайначваць закончаны твор, i тым болей твор мастацкi, для таго, каб...

– Ах, Крысцiян! Гэта так лёгка, i ў вас такая багатая фантазiя... Напрыклад, у другiм акце, дзе вы паказваеце, як македонцы арганiзоўваюць у Афiнах "пятую калону", чаму б iм не выкарыстаць для гэтай мэты адукаваную куртызанку, прыяцельку афiнскiх арыстакратаў, банкiраў, дзяржаўных дзеячаў. Вось вам i персанаж, прычым абсалютна праўдзiвы.

– Так, магчыма... I нават можна было б... Парада слушная... Яно сапраўды цiкава паказаць тайныя спосабы прапаганды, старыя, як само чалавецтва...

Клер ведала, што ўсякае зерне, папаўшы ў мыслi Крысцiяна, абавязкова прарасце. Яна затрымала Ларана, i гутарка мiж iмi дала плённыя вынiкi.

– Ах! Якая шчаслiвая iдэя!
– прызнаўся ён з палёгкай.
– Вы ведаеце, я не асмельваўся прасiць аб гэтым вашага мужа, чалавека бескампрамiснага ў пытаннях творчасцi. Але п'еса без жанчын наўрад цi будзе мець поспех у публiкi. Сам Шэкспiр у "Юлiю Цэзары"... Карнель у трагедыi пра Гарацыяў не абышоўся без Сабiны, Расiн у мiф пра Федру дадаў i Арысiю... А яшчэ, мадам, скажу вам шчыра, я не люблю ставiць п'есы, у якiх не прымае ўдзелу Элен... Не люблю. Яна такая маладая, такая прыхiльная да мяне... але ёй хочацца танцаваць, боязна заставацца адной... I калi я буду пакiдаць яе на ўвесь вечар, дык у яе завядуцца кампаньёны, i гэта, павiнен прызнацца, будзе мяне вельмi трывожыць. А калi ваш муж напiша для яе невялiчкую ролю, усё стане на сваё месца, i праз тыдзень я пачну рэпетыцыi.

Так зарадзiўся вобраз Мiрыны. Крысцiян, ствараючы яго, уяўляў сабе некаторых жанчын Арыстафана, нахабных i разумных, i адначасова какетлiвых красунь Марыво, у п'есах якога блiскуча выступала Элен Месьер. Прадуктам гэтай парадаксальнай мешанiны, нечакана для самога аўтара, быў характар свежы i на рэдкасць прывабны. "Залатая роля!" - пахвалiў Ларан. Клер запрасiла Элен Месьер на абед, каб Менетрые прачытаў ёй свой новы варыянт. Гэта была абаяльная асоба, мiнiяцюрная, з доўгiмi апушчанымi вейкамi, з грацыяй асцярожнай кошкi, гаварыла яна мала i нi разу не сказала глупства. Элен спадабалася Крысцiяну.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: