Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
На забаву я красу Правам дужага нясу. Грудзі пругкія я ўпешчу, Губкі пухлыя я ўлешчу, Моц сваю, запал і волю Перамогай задаволю.

Дзяўчына

Адпусці! У гэтай плоці Вольны дух і сіла ёсць, І тваёй юрні, ахвоце Не аддасца прыгажосць. Замахнулася замнога Самаўпэўненасць твая, Ой, глядзі, з цябе, дурнога, Пасмяюся ўволю я.

(Успалымняецца і ўзносіцца.)

Ну, саколік, дагані! У эфірнай вышыні Дагарыць краса мая!

Эўфарыён (атрасаючы рэшткі полымя)

Тут навокал граніт, Тут лясны гушчар, А юначы мой спрыт Прагне ўзвіцца да хмар, Ветру парыўнага свісту, Хваляў буруннага хлісту. Я на прастор палячу — Вольна дыхнуць хачу!

(Скача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)

Алена, Фаўст, хор

Хочаш з козачкай зраўняцца,— Не сарвіся з гонкіх круч.

Эўфарыён

Мне б угору толькі ўзняцца, Разарваць тугі абруч! Бачу і пазнаю: Я ў Пелопса{236} стаю — Край абмыты марамі, Край з крутымі гарамі.

Хор

Можа, цябе гнятуць Лес і ўцёсы? Глянь: доле ў нас растуць З гронкамі лозы, Смоквы, нібы ў раі — Розныя ёсць плады. У блаславёным краі Блаславёны і ты.

Эўфарыён

Ваша адна трызня: Мірнага ўведаць дня. Перамога і бой — Вось дэвіз мой!

Хор

Хто парываецца прагна Да ваяўнічых дзей, Той губіць марна Шчасце надзей.

Эўфарыён

Роджаны гэтай зямлёй — Ведае бой, Праліць у змаганні кроў Заўсёды гатоў. І не скарыць нічым Чыстых душой, Шчасце хай дасць усім Пераможны бой!

Хор

Гляньце, ўгору ён імкнецца, Прагне ўвысь ужо смяльчак,— Не дзіця ён, не сагнецца У баі герой-юнак.

Эўфарыён

Што мне хвалі, што муры мне, Я ж упэўнены ў сабе! Сіла, моц мая абрыне Перашкоды ў барацьбе. Меч скую са сталі звонкай, Каб не сеў на горб тыран. Будзь, жанчына, амазонкай, А дзіця будзь, як тытан!

Хор

Слава паэзіі, Дзіўнай кудзесіі! Зоркай яна Ззяе з цямна, Грудзі лагодзіць, Дух наш малодзіць — Сэрцаў вясна!

Эўфарыён

Не, я не хлопчык кучаравы — Юнак узброены ідзе. На бой святы, на бой крывавы Ён за сабой братоў вядзе. На бой, Герой! Там слава і трыумф надзей!

Алена і Фаўст

Толькі да жыцця прызваны, Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг бранны, На пакуты павяло. Ты наш адзін, Адзіны сын! Хіба саюз наш — сон і тло?

Эўфарыён

Вы з мора чуеце грымоты, Вам з поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць! Я прызнаю У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!

Алена, Фаўст, хор

Жудасць! Жах! Так прагнуць смерці? Хіба ж ты для смерці ўзрос?

Эўфарыён

Не на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!

Алена, Фаўст, хор

Там прорвішча жуды, Пагібель там!

Эўфарыён

Няхай! Лячу туды! Лячу к братам! Лячу да іхняй раці На крылах мар!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: