Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Маленькі Чарняк перакуліўся цераз галаву. Даўгі Фрыд пачаў скакаць цераз упоры, як заяц. Муха, не адрываючыся ад оптыкі, малаціў сябе кулаком у грудзі.

Якое гэта шчасце — перамога! Як яна ўздымае настрой людзей!

Фашысты мусілі ўцякаць, бо ў дадатак да ўсяго з порта па ix ударылі зенітныя кулямёты.

«І-16» пакружыўнад батарэяй, прывітальна памахаўнам крылом i спакойна паляцеў на аэрадром.

Разлікі прасілі камандзіра батарэі:

— Таварыш старшы лейтэнант! Пазваніце — хто ён? Як яго прозвішча? I павіншуйце! Абавязкова павіншуйце! Гэта ж — герой!

Праз паўгадзіны Сеўчанка выйшаў з будкі сувязі i крыкнуў:

— Батарэя, слухай! Званіў пілот капітан Сафонаў i дзякаваў за падтрымку.

Паўмесяца ад свайго імя i ад жыхароў гэтага спакутаванага, скалечанага горада мы прасілі неба, каб яно паслала непагадзь, дождж, дало перадышку. Сёння яно злітавалася над намі. Уласна кажучы, не неба, а мора — адтуль прыплыў густы, як вата, туман. Адразу зрабілася холадна.

21 ліпеня

Пісьмо ад Сашы! Я нецярпліва i бестактоўна, забыўшыся на ўсялякую субардынацыю, выхапіў канверт з рук у камузвода, які прынёс яго, маё пісьмо. У мяне дрыжалі рукі, відаць, я змяніўся з твару, бо Малашкін, зірнуўшы спачатку сурова, раптам апусціў вочы i моўчкі адышоў.

Страшна было чытаць у прысутнасці байцоў. Я выйшаў за катлаван, схаваўся за камень, разгледзеў штампы. «Рэчыца, 3. 7». Закалацілася сэрца: напісана амаль праз паўмесяца пасля пачатку вайны. Што там? Радасць, гора?

Нарэшце я набраўся мужнасці i асцярожна, як разраджаюць міну, разарваў канверт. Знаёмы аркуш з вучнёўскага сшытка. Жывая! Здаровая! Але дзіўна, дзіўна ты пішаш, Саша. Быццам i няма яе, вайны, быццам i не падступае яна да вас, хоць пісала ты З ліпеня, калі ўжо з'явіўся Бабруйскі напрамак. Няўжо, думаеш, мяне больш цікавіць, што ты памагала Ані ўбіраць канюшыну, паўдня працавала i вельмі змарылася, а Ленка ўвесь гэты час спала тут жа на полі? Што дачушка наша ўся ў мяне, нават радзімая плямка такая ж на мочцы вуха? Так, гэта цікавіць, гэта дорага мне. Але ж я ведаю, што не адным гэтым ты жывеш цяпер! Не! Я прачытаў крык тваёй душы ў канцы пісьма, дзе ты просіш, каб я быў асцярожны. Ты верыш, што я жывы? Ты не можаш не верыць — я разумею. Так, я жывы! Я буду жыць, бо я перамог свой страх i навучыўся забіваць ворага. Я вярнуся да цябе! Вярнуся, Саша!

Колькі разоў за дзень я перачытваў дарагое пісьмо! КольKi вычытаў таго, чаго там не напісана! Але канюшына… Навошта ёй убіраць канюшыну? Можа, гэта намёк? Вось гэтага я не магу зразумець, хоць галава мая ад думак хутка разарвецца, як снарад, — на дробныя асколкі.

«Сёння паўдня я памагала Ані ўбіраць канюшыну. I Ленка была са мной на полі, гэта недалёка, за копанкай. Помніш, дзе мы сядзелі з табой аднойчы, каля старых вербаў? Ленка ўвесь час спала…»

Канюшына… копанка… вербы… I ніводнага слова пра вайну. Любая Саша! Упершыню я не разумею цябе. Праўда, ты кажаш, што пішаш мне амаль штодзень. Ты думаеш, што я палучаю ix, твае пісьмы? Не, ix дзесьці па дарозе глытае вайна гэтак жа, як i мае да цябе. Значыцца, яна сапрауды блізка ад цябе, вайна, бо Астахаву з Падольска i хлопцам з Масквы пісьмы прыходзяць акуратна.

22 ліпеня

Трэці дзень плыве туман. «Як у Лондане», — кажуць хлопцы, хоць многія, мусіць, нічога раней не чулі пра туманы ў англійскай сталіцы. Цяпер нават малапісьменны Габаў можа прачытаць цэлую лекцыю пра Брытанскія астравы. Хочацца ведаць пра тых, хто ваюе разам з намі супроць фашызму.

Пасля спякоты — асенні холад. Ходзім у шынялях. Вось яна — Поўнач!

Сеўчанка дазволіў разлікам добра адаспацца. Ды на холадзе ў сырых нішах не надта спіцца. Па чарзе ходзім у зямлянкі, за агнявую пазіцыю. Цудоўныя мірныя зямлянкі! Яны здаюцца харомамі, хоць цяпер i там не вельмі ўтульна: ад стрэлаў i бомбаў пал опал іся газеты, якімі былі абклеены сцены, патрэскаліся дошкі, сыплецца пясок. Усюды сляды разбурэння.

Пасля абеду да мяне прыйшоў Сеня:

— Хочаш, пойдзем да камбата?

— «Хочаш»! Так я i захацеў! Пакліча — пабягу. А без патрэбы… — Я з іроніяй паглядзеў на Сеню: друг камбатаў знайшоўся!.. — А навошта мне ісці?

Сеня ўсміхнуўся:

— Сеўчанка вершы любіць, каб ix на памяць чыталі.

— Вершы? — здзівіўся я.

— Ён пачуў, як я сваім байцам Шаўчэнку чытаў. Ажно праслязіўся. Учора яму ўсё перачытаў, што ведаў…

— I свае?

Сеня зачырванеўся, схапіў мяне за руку:

— Слухай, пра мае — ні слова. Як друга прашу. Інакш нажывеш ворага.

— Добра. Буду маўчаць. Але скажы па сакрэту — пішаш?

— Пішу. Пішу, — прызнаўся ён таямнічым голасам. — Ну, пайшлі.

Я ішоў з нейкім незразумелым страхам. Мы пастукалі, атрымалі дазвол. Камбат быў у сваёй зямлянцы. Я пачаў быў дакладваць:

— Таварыш старшы лейтэнант…

Сеўчанка махнуў рукой: не трэба. I надзвычай проста i гасцінна запрасіў:

— Сядайце, хлопцы.

Ён, без рэменя, з расшпіленым каўняром, сядзеў на табурэце перад печкай i падкідваў дровы. У зямлянцы цёпла i прыемна пахла чалавечым жыллём. Увогуле тут было усё неяк па-хатняму ўтульна, не так, як у зямлянцы Купанава, хоць будаваліся яны ў адзін час. Але там было ўсё па-салдацку проста, а тут — як у добрай кватэры: панікеляваны ложак, мяккая канапка, на сцяне — украінскі дыван, карціны i партрэты. Мой позірк адразу спыніўся на вялікай фатаграфіі маладой жанчыны з дзіцем на руках. Якое гэта хараство — маці з дзіцем! Я падумаў пра Сашу. Колькі было б у яе цяпер шчасця, каб не гэтая праклятая вайна!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: