Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Начальнік паліцыі агледзеў дзяўчыну з падазронасцю раўнівага мужа.

— Чэпіцца, як смала, — кінула яна, папраўляючы кофтачку.

Мілецкі загрымеў на ўвесь дом:

— Ты, барбос, сабака блудлівы! Табе б толькі за спадніцамі бегаць!.. Машына гатова? Я цябе, падл югу, на пост заганю, бліжэй да партызан, яны з цябе дурноту выб'юць. Бач, морду раз'еў!

У самога начальніка морда была ў тры разы большая, але ён заўсёды папракаў падначаленых, што яны раз'еліся i нічога не робяць, што ўсе яны гультаі i баязліўцы.

Коля ніколі не пярэчыў ніводным словам, выцягваўся ў струнку, вінаватаморгаючы. Загэтуюпакорлівасцьёнзатрымаўся на пасадзе шафёра даўжэй, чым усе яго папярэднікі.

— Павязеш Гусева. Завязеш — i назад!

Праз тры хвіліны яны был i за горадам.

— Хутчэй, хутчэй! — нецярпліва падганяў Гусеў матацыкліста.

— Куды ты спяшаешся? На вяселле, ці што?

— На хаўтуры.

— На свае?

— Па тваёй бабулі, мянташка.

— Мая жывая. Замуж збіраецца. Магу табе пасватаць. — Колька павярнуўся да «люлькі», выскаліў зубы. Матацыкл павяло ўбок.

— На дарогу глядзі, а то ў канаве будзем.

— Баішся? Не ўсё адно табе, калі паміраць?

— А табе ўсё адно?

— Мне? Чым раней — тым лепш.

— Брахун ты несусветны.

— Што?

— Брахун, кажу, ты.

— Дзякую. Але культурный людзі кажуць — фанказёр. Сама Эльза…

— Б… твая Эльза.

— Можна перадаць ёй гэта?

— Ну, ты балбатаць балбачы, але не забывайся, што табе з намі жыць, а не з Эльзай. Заўтра сапраўды можаш апынуцца ў гарнізоне. — Гусеў ведаў, што наклікаць на сябе гнеў сакратаркі начальніка — больш страшна, чым гнеў самога Мілецкага. Гэтай падле даволі сказаць гестапаўцам адно слова, як ад цябе на другі ж дзень застанецца мокрае месца. Дзіўна, што адзін гэты Трапаш, здаецца, не баіцца яе — лезе цалавацца.

Колька, усміхнуўшыся дарозе, супакоіў Гусева:

— Не бойся. Я сваіх не выдаю. Гусеў папрасіў лісліва:

— Слухай, потым ты мяне да Буды падкінеш?

— Начальнік з'есць. Чуў, што сказаў?

— Калі мы з табой гэтую птушку хапанём, слова не скажа.

— Якую птушку?

— Ёсць тут адзін тып. Ціхім прыкідваўся. Бочкі рабіў. Інвалід.

— Хто гэта? Я ж — з Хутаранкі, усіх ведаю.

— Зяць Траянавых.

— Кульгавы?

— Ага.

— А што ён, у Будзе?

— Царкву рамантуе. Да Бога падлізваецца.

Гусеў загадаў пад'ехаць проста да дома Траянавых. У двары адзін Данік гуляў з малой Ленкай. Навокал было пуста i ціха, як бывае ў вёсцы ў жнівеньскі дзень, калі ўсе на полі, на гумнах.

— Дзе твой зяць? — спытаў Гусеў Даніка.

— Які ён мой! Царкву пайшоў рамантаваць у Буду.

— А сястра?

— Якая?

— Жонка яго. Якая! — паліцай мацюкнуўся.

— А чаму вы крычыце, пан начальнік? Панесла яму ежу.

— Ах, сволачы! Ты мяне яшчэ вучыш! Вырадак бальшавіцкі! Бяры дзіця! Хадзем са мной!

— Куды?

— Там даведаешся — куды.

— A дзіця навошта? — па-блазнецку ўхмыляючыся, раптам спытаў Коля. — Гарачыня… Крычацьбудзе. Піць, есці… Адны турботы, пан начальнік…

— Нічога не разумеет — не сунь свайго носа! — крыкнуў на яго Гусеў i сам пацягнуўся да дзіцяці. Ды раптам убачыў перад сваім носам пісталет. Ікнуў ад нечаканасці. Адскочыў.

— Рукі ўгору! — прашыпеў Коля. — Так. Вышэй… Вышэй ручкі, пан начальнік…

Гусеў падняў рукі і, ашаломлены, працягнуў:

— Ах, сво-о-олачы!

— Яшчэ адно такое слова, i шансы твае застацца жывым зменшацца напалавіну. Так i засячы сабе на носе, клоп ванючы! — Коля з агідай тыркнуў пісталетам паліцаю ў зубы.

Данік тым часам спрытна выцягнуў у Гусева з кабуры пісталет.

— Памацай кішэні. Запаснога няма? Так. У хлеў — шагам марш!

Нават маленькая Ленка застыла ад здзіўлення. I яшчэ больш здзіўленая пара вачэй пазірала ca шчыліны суседскага двара.

«Начальнік гарнізона» не крануўся, спалатнела яго дагэтуль бураковая морда.

— Слухай ты, улада! Мы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу i ціха паедзем да сваіх… A пікнеш — выхад у нас адзін, сам разумеет.

Гусеў згорбіўся i цяжкімі крокамі пасунуўся ў хлеў.

— Данік, лейцы!

У хляве яму звязалі рукі. Потым Коля здзекліва загадаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 138
  • 139
  • 140
  • 141
  • 142
  • 143
  • 144
  • 145
  • 146
  • 147
  • 148
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: