Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
I толькi там чакаў першы адпачынак: плаванне на караблi ў Петрапаўлаўск.
Пакiнуўшы ў апошнiх чыслах студзеня апошнюю сялiбу Гіжыгiнскага раёна, падгатаваўшы сябе i сабак, папоўнiўшы запасы, Андрэй паглыбiўся ва Ўсходнюю тундру, у якой можна блукаць тыднямi i не сустрэць людзей.
Тэрмiны былi сцiслымi, шлях вялiкiм, але трывалыя i непераборлiвый сабакi былi здаровымi, i Падкова ведаў, што не загiне у снягах.
Першыя днi былi добрымі, i ён рабiў па сто – сто дваццаць кiламетраў у суткi, зусiм як звыклыя мясцовыя людзi. Ён ведаў, што i яны не вельмi любяць такiх далёкiх шляхоў, i ганарыўся, што ён iдзе тут сам, адзiн.
Але потым прыйшла яна, Завея. З цiхiм звонам паiмчала тундраю замець, выпусцiла з шырокага рукава мiльёны белых пчол.
– Вымаражу! Задушу! Пу-у-ста зраблю-у-у!
I вось ён трэцiя суткi ляжаў тут, пад снегам, як пясец. Думкi ад безрабоцця лезлi у галаву дурныя, слабыя, нiкчэмныя: пра чмялiны мёд, пра верасы пад залатымi соснамi на Нёмне, куды зараз усё адно не было дарогi. Плюнуць на ўсё, паехаць туды, дзе зялёныя дрэвы.
З гора ён заснуў, а калi прачнуўся i паварушыў харэем белую па душку над галавою – Завея знiкла i было сонца.
Ледзь выдраўшыся са снежнай магiлы, ён, не трацячы марна час, уклаў i ўвязаў паклажу на нартах i пачаў шныпарыць па гурбах, шукаючы сабак. Iх выдавалі дзiркi, вакол якiх блiшчэлi крышталiкi лёду i курыўся пар.
Важак, цудоўная камчацкая лайка па мянушцы Джэк, шыракагруды, жаўтавата-рабы па беламу фону, выдраўся першым i пачаў будзiць астатнiх: пароцца да iх i хапаць зубамi за розныя далiкатныя часткi цела.
Нагадаваўшы сабак юколай i прасачыўшы, каб хтосьцi з iх, праглынуўшы сваю порцыю, не адабраў рыбы ў суседа, Андрэй запрог iх i рушыў у дарогу.
Нiзкае-нiзкае сонца вiсела над раўнiнай. Роўным белым пакроем рассцiлалiся вакол снягi, i не было вакол нiякай раслiннасцi, нiводнага арыенцiра. Падкова ведаў, што тут ён толькi выпадкова можа натрапiць на людзей, што адзiнае патрэбнае яму – не збiцца з напрамку. Таму ён ехаў па карце i трымаў напрамак па компасу.
Яшчэ да Завеi – Андрэй памятаў гэта – не вiдаць было птушак, не плямiлi снег сляды звяроў. I гэта азначала, што паблiзу няма жытла чалавечага i няма ракi. Жыццё зiмою цягнецца туды, дзе можна хоць штосьцi ўварваць з рук чалавека або мачыхi-прыроды.
Злева павiнен быць адзiн з прытокаў Калымы, але гэта вельмi далека: тры днi дарогi.
А пакуль снег ляжыць у туманным марыве, злiваецца з гарызонтам i страта гарызонту стварае нейкае дзiўнае адчуванне, адчуванне руху ў прасторы. Толькi праз каляровае шкло акуляраў бачыш ледзьве ўлоўную лiнiю небасхiлу.
Ветру няма за што было затрымацца, каб быць чутным, i таму вакол стаяла непарушная цiшыня, вялiкае маўчанне снягоў.
Андрэй размаўляў з сабакамi, i тыя слухалi яго i не звярталi ўвагi. Толькi пачуўшы знаёмую мянушку, азiралiся на iмгненне.
– Г’ё, Джэк! Г’ё, Сняжок! Ты што ж гэта лайдачыш, на важака не глядзiш, сабачая твая душа?! Чакай, дабяромся да эскiмосаў – Джэку дам сушанай iкры, а ты так i будзеш сядзець на юколе.
Сняжок пачынае хутчэй варушыць пушыстымi, бы ў валенках, лапамi. Усё наладжана, сабакi бягуць дружна, у вокамгненне слухаюцца каманды. Сiвуч, як заўжды, цягне за траiх, Воўк iмкнецца ўхапiць пярэдняга за лапу – жартачкi знайшоў.
Прыгнятае мёртвая цiша, а пачнеш спяваць, – голас нейкi глухi, застаецца тут, поруч, не адыходзячы анi на крок: тундра не дае рэзанансу.
Было дзве гадзiны дня, i Андрэй ведаў, што хутка пачне змяркацца. Трэба было яшчэ гадзiн дзве ехаць у цемры, а потым ставаць на начлег.
Калi першыя сiнiя адценнi ляглi на снег, ён заўважыў, што сабакi сталi неспакойныя. Вушы у iх насцярожвалiся, i было ясна, што яны нешта чуюць. I раптам, зусiм нечакана, перадавы пёс, Джэк, забрахаў i рвануў нарты ўбок. За iм з ярасным, захлынаючымся брэхам паiмчалi астатнiя сабакi. Падкова зразумеў, што хоць напрамак зусiм другi, але нюх нiколi не падманвае сабак: паблiзу жыллё або звер.
I ён пусцiў сабак. Ен ведаў, што ўзiмку буйных i страшных звяроў у тундры няма. Заяц, лiсiца, гарнастай, расамаха – гэта было бадай што ўсё.
Праз некалькi хвiлiн з ледзь прыкметнага ўзгорка Падкова пабачыў у кiламетры ад сябе гiганцкую стракатую пляму: вялiзны табун аленяў.
Сабакi цягнулi да яго, цягнулi з узбрэхам, з задыханнем, з ярасным вiскам. Гэтыя страшныя звяры, ездавыя камчацкiя лайкi, нашчадкi вялiкага ваўчынага племя, бязлiтасныя, як ваўкi i перавышаючы ваўкоў сiлай, – пры сустрэчы з будзь-якiм зверам шалеюць. Усё адно, хатнi гэта звер цi дзiкi. I забiваюць яны гэтага звера трапным ваўчыным кiдком на карак i паступовым перахватам да шыi. Некалькi год таму ездавыя сабакi Падковы, якiх ён не мог стрымаць, у некалькi хвiлiн расправiлiся з тройкай аленяў. Чукча-пастух прыбег з вартавымi сабакамi запозна i нават не лаяўся, толькi сказаў сумна: