Вход/Регистрация
Левы рэйс
вернуться

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Вядома, каб Лапкоў сам аглядаў месца, дзе загінуў Грыбоўскі, магчыма, і заўважыў бы нешта такое, што не ўбачыў лейтэнант. Як-ніяк у такіх справах ён разбіраецца лепш. Але хіба магло гэта істотна адбіцца на канчатковым заключэнні? У галоўным Корзун не памыліўся, і, як высветлілася, пешаход быў п'яны. А гэта карэнным чынам мяняе справу.

Корзун быў дакладны ў сваім пратаколе, падумаў Лапкоў, калі ўбачыў невялікую ўмяціну на крыле. Вось толькі не адзначыў добрую рэакцыю Панфіловіча, які паспеў своечасова ўхапіцца за скабу і ўтрымацца ў сядле, бо звычайна ў такіх выпадках пасажыр, калі зазяваецца, пералятае цераз галаву вадзіцеля. Але гэта проста разважанні. Панфіловіч тут ні пры чым, і Корзун не абавязаны быў запісваць у пратакол гэту дэталь.

Збіраючыся пайсці, Лапкоў адшмаргнуў цырату, зазірнуў у люльку матацыкла. Яна была пыльная, засмечаная, быццам у ёй з самага лета ніхто не сядзеў. Лапкоў падняў кілімок, пасланы на дне люлькі, і строс некалькі буйных пшанічных зерняў. Падумаў: адкуль гэтыя зярняты? Але ўспомніў, што гаспадар заўсёды ставіў матацыкл на падворку базы, паблізу ад разгрузачнай пляцоўкі. Аднак і гэта не мела ніякага дачынення да справы.

Вяртаючыся ў аддзел, Лапкоў сустрэў у калідоры Сіманькова.

— Я да вас, таварыш начальнік, — сказаў той, — хачу свайго каня забраць.

Лапкоў зірнуў Сіманькову ў вочы. Ён спадзяваўся ўбачыць разгубленасць, унутраны боль, адчай — усё, што, на яго думку, павінен быў адчуваць чалавек, хай нават ускосна, але вінаваты ў чыёйсьці смерці. Сіманькоў быў знешне спакойны, толькі вочы глядзелі лісліва, з просьбаю, нібы яго больш за ўсё хвалявала, аддадуць яму зараз матацыкл ці не. Лапкоў адчуў, як у ім пачала ўзнімацца непрыязь да Сіманькова. Каб не даць ёй вырвацца, ён адвярнуўся і цераз плячо кінуў:

— Закончым — аддадзім.

Яму вельмі хацелася паглядзець, як адрэагуе на гэта Сіманькоў, але стрымаўся і паспяшаўся ў кабінет Корзуна.

— Ну, што там? — крыху занепакоены за свае вывады, пацікавіўся лейтэнант.

— Усё правільна, — супакоіў ён Корзуна, адчуваючы разам з тым нейкую прыкрасць.

Корзун спытаў:

— Ты што, не задаволены?

— Сам не разумею, — няўпэўнена адказаў Лапкоў.

— Будзеш падпісваць? — Корзун зноў расхінуў папку. Лапкоў узяў быў ручку, аднак тут жа спыніўся.

— Ты прабач, лейтэнант, я спачатку на месца здарэння праеду.

Корзун са здзіўленнем паглядзеў на яго, нагадаў:

— Пад раніцу дождж быў. Лапкоў кіўнуў і пайшоў.

Ён разумеў, што хутчэй за ўсё нічога новага не ўбачыць. Дарога там была даволі бойкая, машыны снавалі часта, ды і дождж прайшоў моцны. Але ён ведаў за сабой гэту слабасць, з-за якой яго ў раёне называлі фармалістам і якую ён лічыў зусім не слабасцю, а пунктуальнасцю, — у справах ніколі і нікому не верыць на слова. Таму і імкнуўся заўсёды ўсё ўбачыць на свае вочы. Хай вывады супадуць, але хай гэта будуць і яго асабістыя вывады.

На дарозе ўжо нішто не нагадвала аб нядаўняй трагедыі. Дождж расквасіў зямлю на абочыне, і на тым месцы, дзе Сіманькоў наскочыў на Грыбоўскага, цяпер былі толькі доўгія і глыбокія сляды ад колаў фурманак.

Лапкоў пастаяў, спрабуючы ўявіць, як усё гэта было ў той вечар. Грыбоўскі з'явіўся на дарозе злева. Натуральна, Сіманькоў, які ехаў са святлом, быў упэўнены, што Грыбоўскі бачыць яго і пачакае, пакуль матацыкл пройдзе. Аднак нездарма кажуць, што п'янаму і мора па калена. Што для яго там нейкае вузенькае асфальтавае палатно з матацыклам? Затармазіць Сіманькоў не паспеў, ён паспрабаваў крута збочыць направа, але ўсё ж наляцеў на Грыбоўскага. Каб той упаў на мокрую зямлю, магчыма, усё абышлося б траўмай, але, на бяду, ён ударыўся галавой аб асфальт.

Лапкоў азірнуўся. Метраў за трыста адсюль пачыналіся будынкі базы. З яе варот і выехаў Сіманькоў з Панфіловічам. Грыбоўскі таксама працаваў там. У той дзень пайшоў з работы, як усе, не затрымаўся. Мог бы прыйсці ў час дахаты, дык не, насіла яго ў цемры па пустым полі. Каб ён выскачыў з другога боку, дзе стаялі домікі станцыйнага пасёлка, яго яшчэ можна было б зразумець: зайшоў да некага, выпіў больш, чым мог… А так… Лапкоў кінуў позірк на поле і павярнуўся да пасёлка.

Нізкае асенняе сонца, апускаючыся за домікі, сляпіла вочы. Лапкоў прыжмурыўся і аж прысвіснуў. У пасохлым бур'яне нешта блішчала. Ён пераскочыў цераз канаву і ўбачыў бутэльку з-пад гарэлкі. Яна была брудная, але наклейка на зеленаватым шкле выглядала свежай, не выцвіла. Лапкоў паківаў галавой: няўжо гэта Грыбоўскі тут баляваў? І падумаў, што, напэўна, так яно і было. Дзіўна, каб бутэльку менавіта ў гэтым месцы пакінуў хто іншы.

Ён вярнуўся да свайго матацыкла, але паехаў не адразу. Усё дзівіўся з Грыбоўскага. Такі, здаецца, прыстойны чалавек, і вось на табе: тоячыся ў бур'яне, адзін высмоктвае цэлую паўлітэрку і кідаецца пад колы. А што, калі ён быў не адзін? Корзун не заўважыў у цемры бутэльку і не падумаў, што ў Грыбоўскага маглі быць кампаньёны. А ён, Лапкоў, павінен гэта праверыць.

Вярнуўшыся ў аддзел, зайшоў да Корзуна і, адчуваючы няёмкасць ад таго, што нібы выказвае недавер да працы таварыша, сказаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: